14:02 19.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Гендырэктар “Атлант-М”: балем будзе кіраваць шэры рынак
Сваім указам кіраўнік Беларусі скасаваў ільготны падатак пры ўвозе новых аўтаў, што прывядзе да значнага падаражання аўтамабіляў. Гэтак улады ўніфікуюць заканадаўства ў межах адзінай эканамічнай прасторы ды выконваюць умовы, згодна з якімі атрымалі ратавальны крэдыт ад ЕўрАзЭС.
Паводле гендырэктара холдынгу “Атлант-М” Сяргея Міхневіча, указ паралізаваў аўтадылераў ужо сёння: калі ён набудзе моц – невядома, а таму планаваць сваю дзейнасць немагчыма. Такая сітуацыя, паводле суразмоўцы, супярэчыць дырэктыве № 4, якая мела стварыць для прадпрымальнікаў цяплічныя ўмовы: “Гэта ненармальна, калі афіцыйны бізнес не ведае, як працаваць”.
Чарговая прычына – падатак на дададзеную вартасць для юрыдычных асобаў. Дагэтуль дзяржава адлічвала ПДВ у памеры 20 % – ад розніцы паміж коштамі набыцця і продажу аўта. Згодна з указам № 36 асноваю стане кошт імпартаванага аўтамабіля.
І хоць роўнасць у праходжанні працэдураў сапраўды паўстане, дык паводле эканамічных паказнікаў указ № 36 адпавядае інтарэсам выключна расейскага бізнесу, лічыць Сяргей Міхневіч.
Стаўка падатку на дададзеную вартасць у Беларусі – 20 %, у Расеі – 18 %, а ў Казахстане – толькі 12 %. Пры гэтым пакупніцкая здольнасць у Беларусі ўдвая меншая. Ёсць яшчэ два аспекты: кошты набыцця аўтаў беларускімі імпарцёрамі значна вышэйшыя. Гэта прывядзе да таго, што беларусы паедуць ў Расею і Казахстан па шматлікія маркі аўтаў. Чацвёрты аспект – сітуацыя з коштам пазыковага капіталу, неабходнага для ўвозу і рэалізацыі аўтамабіля. У Беларусі ён значна даражэйшы, чымся ў Расеі ды Казахстане.
“Калі нам не ўдасца паразумецца з урадам што да перагляду стаўкі ПДВ на ўвоз аўтамабіляў (мы ўжо узнялі гэтае пытанне), то найбольш імаверна, што балем будзе камандаваць шэры рынак”, – упэўнены гендырэктар “Атлант-М”.
Якім, паводле Сяргея Міхневіча, было б аптымальнае выйсце з сітуацыі? Першы варыянт – увесці змены на паўгода-год пазней. За гэты час узрасла б пакупніцкая здольнасць насельніцтва, бо чакаецца некаторая стабілізацыя ў эканоміцы. Да таго ж, улетку знізяцца мыты, што змякчыла б эфект ад павышэння падатку. Другі варыянт – знізіць стаўку ПДВ на аўтамабілі да ўзроўню Казахстану.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |