12:30 03.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Газпром" не збіраецца захоўваць зніжкі на газ для Беларусі
Расійская газавая манаполія "Газпром" 2 снежня не пагадзілася з прапановай Беларусі захаваць значныя зніжкі на газ пры пастаўках паліва ў 2010 годзе. Пра гэта пішуць расійскія газеты "Время новостей" і "КоммерсантЪ" са спасылкай на ананімныя крыніцы ў кампаніі. Раней паведамлялася, што афіцыйны Мінск хоча дамагчыся захавання 30-адсоткавай зніжкі да еўрапейскага кошту на газ.Перамовы паміж прадстаўнікамі "Газпрома" і ўраду Беларусі адбыліся 2 снежня. Афіцыйна расійская манаполія паведаміла толькі, што на сустрэчы абмяркоўваліся папярэднія вынікі 2009 года і далейшыя шляхі супрацоўніцтва. "Газпром" і "Белтрансгаз" падпісалі апошні сярэднетэрміновы кантракт у 2006 годзе: ён рэгулюе пастаўкі паліва ў 2007-2011 гадах, нагадвае "Лента.ру". Паводле гэтай дамовы, у 2008 годзе Мінск павінен купляць газ з 33-адсоткавай зніжкай да еўрапейскага кошту, у 2009-м — з 20-адсоткавай, а ў 2010-м — з 10-адсоткавай. У 2009 годзе гэтыя ўмовы былі парушаныя: "Газпром" ва ўмовах крызісу пагадзіўся на 30-адсоткавую зніжку.У Менску сцвярджаюць, што "Газпром" павінен захаваць гэтыя ільготныя ўмовы яшчэ прынамсі на год, бо спотавыя кошты на газ у Еўропе падаюць. Акрамя таго, у Беларусі адзначаюць, што ў Расіі, хутчэй за ўсё, будуць перанесены тэрміны ўсталявання роўнадаходнасці коштаў на газ унутры краіны і паліва, якое паступае на экспарт. Па ўмовах кантракту з "Белтрансгазам", гэтыя тэрміны павінны быць сінхранізаваныя ў Расіі і ў Беларусі.Нагадаем, што ўвосень 2009 года "Газпром" пагадзіўся на саступкі Ўкраіне: у прыватнасці, Кіеў дамогся зніжэння кантрактных аб’ёмаў, што дазволіла яму пазбавіцца ад патэнцыйных штрафаў за недабор газу. "Газпром" ужо ацаніў свае страты ад саступак у пяць мільярдаў долараў. Адразу пасля таго, як Украіна дамовілася з расійскай манаполіяй, іншыя еўрапейскія партнёры "Газпрома" таксама паспрабавалі змяніць доўгатэрміновыя кантракты. У прыватнасці, гэта спрабавала зрабіць нямецкая E.On, але, па неафіцыйных звестках, якія прыводзілі нямецкія СМІ, атрымала адмову.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме