13:30 01.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Gazeta Wyborcza: «Беларускі рэжым напярэдадні сыгналізаваў Варшаве»
Польскія мэдыі працягваюць пісаць пра сытуацыю вакол дыпляматычнага скандалу паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам.
Аглядальнік штодзёньніка «Gazeta Wyborcza» Яцэк Паўліцкі ў артыкуле «Менск ужо не ашукае Эўразьвяз» піша, што салідарная рэакцыя Брусэлю на крокі Менску супраць амбасадара Польшчы ды прадстаўніцы Эўразьвязу сталася нечаканасьцю для адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
«Пасьля таго, як у аўторак Эўразьвяз салідарна адклікаў сваіх амбасадараў з Белаурсі, якой-кольвек краіне Эўразьвязу цяжка будзе цяпер заблякаваць пашырэньне візавых санкцыяў на чарговых асобаў, зьвязаных з рэжымам, у тым ліку і ключавога алігарха Юрыя Чыжа», — адзначае Паўліцкі.
Далей аўтар падае даволі сэнсацыйную інфармацыю пра тое, што паводле крыніцаў ягонай газэты, напярэдадні афіцыйны Менск накіроўваў у Варшаву «сыгналы пра тое, што хоча дыялёгу ўзамен на спыненьне пашырэньня санкцыяў».
«Рэжым хацеў размаўляць у тым ліку і пра палітвязьняў, пры ўмове, што польскі МЗС устрымаецца, каб прасоўваць пашырэньне санкцыяў, перадусім на спадара Чыжа. Хаця сыгналы былі сур’ёзнымі ды высокага ўзроўню, міністар Радаслаў Сікорскі ўжо не хацеў выстаўляць чэкі на прад’яўніка, бо аднойчы ўжо апёкся на пустых абяцанках Лукашэнкі, калі восеньню 2010 году разам са сваім нямецкім калегам Гіда Вэстэрвэле пераконваў беларускага прэзыдэнта не фальсіфікаваць вынікі выбараў», — піша «Wyborcza».
Аўтар адзначае, што Лукашэнка верыць, што і надалей будзе «лавіраваць паміж Захадам і Расеяй, працягваючы такім чынам сваё панаваньне», але Брусэль, галоўным чынам дзякуючы Польшчы, спрабуе ўзмацніць санкцыі і калі яны пачынаюць тычыцца бліжэйшага атачэньня беларускага кіраўніка, не закранаючы звычайных грамадзянаў, гэта, як піша газэта, «баліць».
«Незалежна ад таго, як скончыцца гэтая партыя ў покер, Эўразьвяз дзякуючы апошнім захадам Лукашэнкі, паказаў выключнае адзінства і мэтанакіраванасьць. Гэта вельмі многа, бо ў часе крызісу эўра, здольнасьць Эўрапейскага зьвязу рабіць моцныя ды салідарныя крокі ў замежнай палітыцы значна зьменшылася», — падсумоўвае аглядальнік штодзённіка «Gazeta Wyborcza» Яцэк Паўліцкі ў артыкуле «Менск ужо не ашукае Эўразьвяз».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |