19:01 07.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
“Гавары праўду” выйграла суд у Менгарвыканкаму
Сёньня Менскі гаспадарчы суд адмовіў у задавальненьні пазову, пададзенага Менгарвыканкамам аб ліквідацыі адукацыйнай установы «Рух наперад», якая арганізавала кампанію «Гавары праўду».
Папярэдняе судовае паседжаньне адбылося 10 чэрвеня. Тады судзьдзя Андрэй Аляшкевіч пастанавіў задаволіць хадайніцтва прадстаўнікоў «Руху наперад» аб забесьпячэньні іх патрэбнымі дакумэнтамі, якія знаходзіліся ў апячатаным офісе ўстановы. 6 ліпеня прадстаўнікоў «Руху наперад» урэшце пусьцілі ў офіс, але дакумэнтаў там не аказалася. Таму пэрспэктывы разгляду справы для прадстаўнікоў руху выглядалі пэсымістычна.
Падчас сёньняшняга разгляду судзьдзя Андрэй Аляшкевіч задаваў шмат пытаньняў. Галоўным абвінавачаньнем з боку рэгістрацыйнага органа Менгарвыканкаму было тое, што «Рух наперад» падаў заведама непраўдзівую інфармацыю пра юрыдычны адрас. Судзьдзя настойліва дапытваўся, у чым ілжывасьць, у чым заведамасьць, наколькі адказчык рабіў гэта сьвядома, каму канкрэтна была нанесеная шкода. Прадстаўніца ўправы юстыцыі Менгарвыканкаму Эмілія Пазьняк спрабавала адказваць, але не заўсёды пераканаўча. Урэшце судзьдзя вынес рашэньне — адмовіць Менгарвыканкаму ў задавальненьні пазову аб ліквідацыі «Руху наперад».
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме