14:45 21.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Галоўная мэта прыезда дэлегацыі АБСЕ - маніторынг сітуацыі перад новай сесіяй, якая адбудзецца на пачатку лютага ў Вене.

Прысутны на сустрэчы прадстаўнікоў палітычных партый з дэлегацыяй спецыяльнай рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька распавёў аб яе выніках:
- Галоўная мэта прыезда дэлегацыі АБСЕ - маніторынг сітуацыі перад новай сесіяй, якая адбудзецца на пачатку лютага ў Вене, - сказаў Анатоль Лябедзька ў інтрэв’ю Радыё Рацыя. - І на маю думку, гэта будзе карысным. Дыялог атрымаўся канструктыўным, але разам з тым не пазбаўленым крытычных элементаў, у прыватнасці я не мог не адзначыць, што за апошні час зменшыліся камунікацыі Асамблеі з палітычнай апазіцыяй Беларусі, а з уладай там усё застаецца на пэўным узроўні, і прызначаныя дэпутаты маюць мажлівасць прыязджаць на сесіі.
Анатоль Лябедзька прапанаваў, каб быў праведзены аналіз зробленага Асамблеяй ў адносінах да Беларусі цягам года. Ён нагадаў, што ў адрозненні ад Еўрапарламента і парламенскай Асамблеі рады Еўропы, Асамблея АБСЕ яшчэ з 2000 года ўключыла прызначаных дэпутатаў у склад Асамблеі, і яны валодаюць легітымнасцю і ўсімі мажлівасцямі. І ўсё рэпрэсіўнае заканадаўства, якое датычыць СМІ, і правоў чалавека, і рэгістрацыі грамадскіх арганізацый ды палітычных партый, было прынята як раз у гэты час.
Значная частка размовы з прадстаўнікамі АБСЕ датычыла выбарчага заканадаўства. Апазіцыйныя лідэры канстатавалі, што ўнесенныя змены ў Выбарчы кодэкс не дазволяць правесці свабодныя выбары.
Обсудить новость на Форуме