01:15 29.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «КРЫЖАЧОК»У новым годзе створаць «партыю ўлады»?
Пасажырам сталічнага метро па гучнай сувязі паведамляюць: «Мінгарвыканкам і грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” сардэчна віншуюць вас з Новым годам і Калядамі!»
Ну, з гарвыканкамам ясна – дык і метрапалітэн, калі не памыляюся, ёсць падраздзяленнем выканкама. Але пры чым тут нейкая «Белая Русь»? Ды яшчэ ў звязцы з афіцыйным органам?
Грамадскае аб’яднанне? То, можа, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, фонд «Супольнасць» ці Беларуская асацыяцыя журналістаў (называю толькі афіцыйна зарэгістраваныя) таксама могуць накіраваць свае віншаванні праз гукавую сувязь у метро?
Чамусьці здаецца, што наўрад ці. І ўжо, прынамсі, не поруч з гарвыканкамам.
Размовы пра «Белую Русь» як парастак «партыі ўлады» ходзяць даволі даўно. Як і тое, што пасля афармлення гэтай партыі «выбары» будуць праходзіць па партыйным спісам, што нават аблегчыць рэжыму задачу іх фальсіфікацыі, бо ўсё будзе цантралізавана.
Ускосным сведчаннем гэтага – «дабраахвотна-прымусовы» запіс туды настаўнікаў сярэдніх школаў. Але масавай рэкламы гэтаму «руху» пакуль што заўважана не было. Гэтая, у метро – першы «званочак».
Мяркую, што ўлада яшчэ сама наконт гэтага не вызначылася. Тое, што робіцца зараз – то спроба, гэтак мовіць, падаслаць саломку. На ўсялякі выпадак. А канчаткова гэта будзе вырашацца пазней.
Аднак такі варыянт з’яўляецца досыць верагодным. У надыходзячым годзе – то бок, пад «прэзідэнцкія выбары». З масавым «заганяннем» туды ўжо не толькі настаўнікаў, але і іншых дзяржаўных службоўцаў. З пампезнай тусоўкай у дадатак да «ўсебеларускага народнага сходу», – прызначанай падважыць «моц народнай падтрымкі» любімаму (ці нават каханаму, – улічваючы, што на сёння большасць сябраў, як бальшыня настаўніцкага кантынгенту – жанчыны) прэзідэнту.
Ну, і з далейшымі перспектывамі. Памятаю неаднарозывыя стагнанні Лукашэнкі наконт страчанай «сістэмы падрыхтоўкі кадраў», якой была савецкая наменклатура. Дык, мажліва, адбудзецца спроба стварыць нешта падобнае?
Плёну з гэтага, натуральна, не будзе па азначэнні. Цяперашняя сістэма «заточаная» пад тое, каб рыхтаваць (і падбіраць з таго, што ёсць) кадры не па прафесіяналізме, інтэлекце і творчых здольнасцях – а па паслухмянасці, падслужнасці і лёкайстве.
Дарэчы, назва, трэба адзначыць, не самая трапная. Быў у ІІ палове 90-х «Славянскі сабор “Белая Русь”» – прарасійская арганізацыя, якая ўсё енчыла за «трыадзіны народ», «славянскае адзінства» і, у прыватнасці, аб’яднанне Беларусі з Расіяй. Тады – хаця б на ўзроўні рыторыкі (а да пары і не толькі) – гэта адпавядала «генеральнай лініі». Але зараз – не. Навошта нагадваць пра гэную «Белую Русь»?
Ёсць яшчэ вядомая марка гарэлкі – таксама «Белая Русь». Неяк назва праўладнай псеўдаграмадскай структуры не вяжацца з прапагандай «здаровага ладу жыцця». Хаця… то як паглядзець. Бо прапаганда прапагандай, а рэчаіснасць рэчаіснасцю. Тыя, хто рэгулярна «залівае мазгі», ёсць больш надзейным электаратам «бацькі», чым тыя ж настаўнікі. Паколькі частка апошніх хаця б не развучылася думаць і здольная на крытычныя ацэнкі, якія, пры пэўных умовах, могуць зрэалізавацца на практыцы непрыемным для рэжыма чынам.
Пры гэтым трэба прызнаць, што згаданы «бацькаў» электарат звычайна ўжывае не «Белую Русь», а «барматуху». Дык, з улікам гэтага, мо лепш так і назваць: грамадскае аб’яднанне «Крыжачок». А пры патрэбе можна патлумачыць, што маецца на ўвазе не атрутны напой, а народны танец… ну, словам, культуру – ў масы.
Увогуле, пабачым у новым годзе. З надыходзячым!
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |