17:45 13.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
"Футбольная грамадскасць Гомеля" хацела падкупіць БАТЭ і мінскае "Дынама"
Газета "Прессбол" апублікавала працяг расследавання аб пакупцы "патрэбных" вынікаў спартыўных спаборніцтваў. У прыватнасці, змяшчаецца расшыфроўка аўдыёзапісу размовы нейкага сталага чалавека з вядомым беларускім футбалістам, а цяпер галоўным трэнерам мінскага "Дынама" Сяргеем Гурэнкам, які раней выступаў за італьянскую "Рому".
Невядомы прапаноўваў беларусу дапамагчы забяспечыць паражэнне "Ромы" ў матчы Лігі Еўропы з сафійскім ЦСКА. Гурэнка ад прапановы адмовіўся.
Паводле інфармацыі "Прессбола", так званая "футбольная грамадскасць Гомеля" выходзіла на кіраўніцтва барысаўскага БАТЭ і мінскага "Дынама" з прапановамі здаць матчы. Як вядома, "Гомелю", каб застацца ў вышэйшай лізе, патрэбная была хоць бы адна перамога ў апошніх матчах з барысаўчанамі і дынамаўцамі. Прычым, за згоду "дапамагчы" прапаноўваліся не толькі грошы, але і... лепшы бамбардзір чэмпіянату Майкон Каліджуры разам з іншым бразільцам Рэнанам Брэсанам. Аднак і БАТЭ, і "Дынама" перамаглі "Гомель" і адправілі яго ў першую лігу.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме