17:32 19.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Freedom House: Беларусь — несвабодная краіна
19 студзеня Freedom House распаўсюдзіў даклад «Арабскія паўстаньні і іх глябальныя наступствы».
У ім Freedom House выкладае свой погляд на стан свабоды ў сьвеце ў 2011 годзе. Беларусь, як і паводле леташняга дакладу, застаецца сярод несвабодных краінаў. З бліжэйшых суседзяў несвабоднай прызнана Расея, а вось Україна, паводле рэйтынгаў Freedom House, лічыцца часткова свабоднай.
Беларусь разам з такімі краінамі, як Бірма, Кітай, Куба і Чад, застаецца цесна набліжанай да сьпісу самых несвабодных (Паўночнай Карэі, Гвінэі, Туркмэністану, Узбэкістану). Freedom House адзначае наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў, сэрыю маўклівых акцыяў пратэсту.
Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, што да прызнаньня Беларусі несвабоднай краінай, выказаў такое меркаваньне:
«Канечне, крыўдна. Шчыра кажучы, у Эўропе такіх краінаў няма, як мы. Гэта поўны анахранізм, калі казаць пра сучаснасьць, адпаведнасьць моманту. Але і для людзей — гэта страта шанцаў на жыцьцё, страта здароўя, страта пачуцьця годнасьці. Вось гэтае зьнішчэньне чалавечага такога пачуцьця — гэта самае вялікае злачынства ўлады».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч таксама цалкам згодны з ацэнкай Freedom House:
«Рэжым у Беларусі на сёньняшні дзень уяўляе сабой, бадай, самы жорсткі таталітарны рэжым у Эўропе. Больш такіх няма. І, у прынцыпе, па сваёй жорсткасьці і па адсутнасьці асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў ён вельмі блізкі да рэжыму, скажам, Мілошавіча ў Югаславіі ў сэнсе ціску на сродкі масавай інфармацыі, на палітычныя, грамадзянскія правы. І то, калі ўзгадаць гісторыю кіраваньня Мілошавіча, мы бачым вялікую колькасьць незалежных сродкаў масавай інфармацыі, радыёстанцый, у тым ліку і рэгіянальных. Можа, у некаторых сфэрах там была больш вольная сытуацыя, чым зараз маем мы тут. Такі адкат мы назіраем, у прынцыпе, паўсюль, ён тычыцца і Расеі, і Ўкраіны, я ўжо не кажу пра былыя савецкія рэспублікі Сярэдняй Азіі і Закаўказьзя».
Агульная ацэнка свабоды краіны, паводле Freedom House, складаецца з двух рэйтынгаў — у галіне палітычных правоў і ў галіне грамадзянскіх свабодаў. Абодва рэйтынгі будуюцца па сямібальнай шкале, дзе 1 азначае найбольшую меру свабоды, а 7 — найменшую. Беларусь за 2011 год атрымала 7 балаў у рэйтынгу палітычных правоў і 6 балаў у галіне грамадзянскіх свабодаў. Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч з такой ацэнкай цалкам згодны. Ён патлумачыў, чаму зьявілася розьніца ў адзін бал:
«Палітычных правоў няма. Зразумела чаму — таму што няма выбараў, а ў палітыцы гэта самае галоўнае. Ці ёсьць шанец альтэрнатыўным кандыдатам штосьці выйграць? У нас ніхто ня можа выйграць: ні ў сельскі савет, ні ў парлямэнт. Тут палітычных правоў сапраўды няма. Не рэалізуецца сыстэма канкурэнцыі ідэяў, канкурэнцыі кандыдатаў. Што да грамадзянскіх свабодаў — ну, усё ж такі ёсьць грамадзянскія арганізацыі: ну вось я — кіраўнік грамадзянскай арганізацыі. Мы штосьці робім. Канечне, абмежавана, канечне, перасьледуюць, не рэгіструюць па раёнах нашы філіі. Але ўсё ж такі існуем. Таму тут ёсьць пэўнае адрозьненьне. Думаю, сапраўды бальчык адзін азначае, што паўіснаваньне грамадзянскіх арганізацый ёсьць. А партыі ўвогуле рэалізаваць сябе ня могуць».
«Канечне, правамі і свабодамі там ня проста ня пахла. Я ніколі ня думаў, што да таго ўзроўню мы наагул можам апусьціцца. Таму — так, наяўнасьць палітычных вязьняў, прыняты пакет законапраектаў, якія надзяляюць надзвычайнымі правамі розныя спэцслужбы — усё гэта якраз сьведчыць, што трэнд агульнабеларускі ідзе на зацісканьне, на закручваньне гаек. З грамадзянскімі правамі таксама дрэнна: фактычна паралізавана грамадзкае жыцьцё. Людзі ня могуць абараніць сябе ў судовай сыстэме, людзі ня могуць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на абарону сваіх правоў праз розныя формы. Так што ў дакладзе ўсё дастаткова аб’ектыўна. Іншы ўрад, іншых кіраўнікоў гэта прымусіла б задумацца, а беларускія ўлады, на вялікі жаль, на такія даклады рэагуюць не цывілізавана».
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных сказаў, што яму асабіста і падразьдзяленьням МЗС трэба спачатку азнаёміцца з гэтым дакладам, а потым яны вызначацца, ці будуць яго камэнтаваць, бо Freedom House — грамадзкая арганізацыя, а МЗС — урадавая.
www.svaboda.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
25 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |