21:00 28.01.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Франак Вячорка ў войску

Франак Вячорка адпраўлены ў войска. Як стала вядома, яго накіравалі ў Баранавічы, у радыётэхнічную вайсковую частку.
Нагадаем, што згодна з рашэннем суда Савецкага раёна Менска, усе мерапрыемствы аб прызыве ў дачыненні да Франака Вячоркі былі прыпыненыя – да уступлення ў сілу рашэння суда. Таму дзеянні ваенкамату абсалютна супрацьзаконныя.
Гвалтоўны прызыў моладзевага актывіста з’яўляецца грубым парушэннем дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусі. Паводле Закону аб вайсковай службе і вайсковым абавязку РБ, мерапрыемствы па прызыву прыпыняюцца судом да ўступлення ў законную сілу рашэння суда. Паколькі рашэнне па скарзе Франака Вячоркі было вынесенае з грубымі парушэннямі ГПК РБ, фактычна завочна, без удзелу заяўніка і ягонага адваката, да таго ж дадзенае рашэнне не ўступіла ў законную сілу, дзеянні супрацоўнікаў ваенкамату Савецкага раёна Менска супрацьпраўныя.
Такія рэпрэсіўныя метады ў дачыненні да моладзевага лідэра Франака Вячоркі маюць яскравую палітычную афарбоўку, што неаднаразова падкрэслівалі праваабаронцы, паведамляе "Вясна".
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |