13:16 13.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фёдараў: І Януковіч, і Цімашэнка будуць развіваць адносіны з Беларуссю
На думку палітолага, для беларуска-ўкраінскіх адносінаў вялікай розніцы не будзе, хто стане новым прэзідэнтам Украіны.
Пра ўплыў украінскіх выбараў, якія адбудуцца 17 студзеня, Еўрарадыё гутарыла з палітолагам Андрэем Фёдарвым.
“Януковіч і Цімашэнка людзі прагматычныя, і будуць падтрымліваць у першую чаргу развіццё эканамічных стасункаў з Беларуссю, – кажа спадар Фёдараў:
Я думаю, што прынцыповай розніцы паміж Цімашэнкай і Януковічам для Беларусі не будзе. Галоўнымі будуць менавіта эканамічныя адносіны паміж Беларуссю і Украінай. У значна большай ступені на беларуска-ўкраінскія адносіны будуць уплываць нашы стасункі з Масквой”.
Па словах палітолага, наўрад ці хто складзе канкурэнцыю Януковічу і Цімашэнцы. Гэта галоўныя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта суседняй краіны. Малаверагодна, што хтосьці яшчэ зможа ўмяшацца ў спрэчку двух лідэраў.
А вось калі б сучасны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка меў магчымасць балатавацца ў прэзідэнты Ўкраіны, то наўрад ці б украінцы за яго прагаласавалі.
Фёдараў: “Я думаю, што пры вольных СМІ, якія ёсць ва Ўкраіне, несумненна ёсць частка людзей, якая ставіцца да яго негатыўна, што ўплывае на грамадскую думку. Не думаю, што беларускі кіраўнік змог бы там прэтэндаваць на перамогу”.
Свабода ўкраінскіх СМІ і канкурэнцыя – галоўнае, чым адрозніваюцца беларускія выбары ад украінскіх, кажа Андрэй Фёдараў:
“Адрозніваюцца фактычна толькі дзвюма, але вельмі прынцыповымі паказчыкамі. Па-першае – гэта вольныя сродкі масавай інфармацыі. У гэтым сэнсе там цяпер сапраўднае дэмакратычнае становішча.
Па-другое, там практычна немагчыма фальсіфікаваць выбары, бо камісіі складаюцца з прадстаўнікоў усіх палітычных сілаў, чаго ў нас на жаль пакуль няма. І гэтыя два адрозненні складаюць прынцыпова іншыя абставіны”.
На ўнутранай сітуацыі Беларусі украінскія выбары не адаб’юцца таксама — на Майдан украінцы не выйдуць, а гэта пакіне ў спакоі і беларускае грамадства, упэўнены палітолаг:
“Наўрад ці можна чакаць чарговага майдану, фактычна гэтыя выбары будуць сумленнымі і празрыстымі. У насельніцтва не будзе падставаў лічыць, што іх падманулі, як гэта было ў той раз. Таму наўрад ці будуць масавыя незадавальненні няшчырасцю ўладаў”.
Нагадаю, што як паведаміў Еўрарадыё сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік, Украіна не запрасіла на выбары назіральнікаў з ЦВК Беларусі, таму назіраць за выбарамі прэзідэнта паедуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у складзе дэлегацыі назіральнікаў ад СНД.
Для маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіну паедзе таксама група назіральнікаў ад беларускіх праваабаронцаў у складзе 50 чалавек. Ладзіць групу назіральнікаў і ЕГУ, ад якога паедзе каля 20 чалавек.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |