15:45 01.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фестываль нацыянальных культур у Гродне пачаўся з «хапуна»
Каля аблвыканкама а 11-й мелася прайсці акцыя супраць русіфікацыі польскай школы. У сувязі з гэтым з раніцы ў горадзе прайшлі затрыманні актывістаў апальнага Саюза палякаў ды журналістаў. Сярод затрыманых: Пачобут, Дмухоўскі, Каляда.
Кагосьці затрымлівалі прэвентыўна, кагосьці — непасрэдна перад будынкам аблвыканкама, дзе і меўся адбыцца мітынг. У Ленінскім РАУСе па вул. Гараднічанскай цяпер знаходзяцца Анджэй Пачобут, Эдвард Дмухоўскі, Ігар Банцар. У пастарунку на Дзевятоўцы трымаюць затрыманых падчас пікетавання, у тым ліку эка-актывістку Юлю Каляду. Каля кватэраў журналістаў Алеся Дзянісава і Андрэя Фралова цікуюць людзі ў цывільным. Прозвішчы рэшты затрыманых пакуль высвятляюцца.
Вядома, што 8 чалавек будуць судзіць па абедзе ў судзе Ленінскага раёна за «несанкцыянаванае пікетаванне».
Адзіны, хто на дадзены момант ужо выйшаў на волю, журналіст Ян Роман, які быў прэвентыўна затрыманы на выхадзе з дому. Яго ўзялі супрацоўнікі крымінальнай міліцыі, завезлі ў аддзяленне па вул. Тэльмана, дзе пратрымалі 3 гадзіны і адпусцілі.
Пасаромеліся затрымліваць толькі людзей сталага веку, якія ўдзельнічалі ў пікеце, а моладзь затрымлівалі бязлітасна.
Нагадаем, што сёння — першы дзень традыцыйнага Фестывалю нацыянальных культур у Гродне, на які прыязджаюць госці як з Беларусі, так і з замежжа. Гэтым разам горад над Нёманам вітаў гасцей дажджом і масавымі затрыманнямі.
«Грамадзянская згода — найвялікшая каштоўнасць Беларусі», — напісаў Лукашэнка ў звароце да ўдзельнікаў параднага Фестывалю.
Нагадаем, што ў абласным цэнтры цяпер няма ніводнай беларускамоўнай школы, і дзейнічае толькі адна польская. Ва ўсіх астатніх выкладанне вядзецца па-расейску. У 1995-м 75% школьнікаў горада навучаліся па-беларуску. Беларускамоўная моладзь падтрымала пратэст палякаў супраць русіфікацыі польскай школы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
16 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |