20:45 13.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фэрэнц Контра: Паслы вернуцца, калі выпусьцяць палітвязьняў
Пасол Літвы ў Менску пакіне Беларусь у пятніцу, пасол Францыі — у нядзелю. Такім чынам, да канца тыдня ўсе акрэдытаваныя ў Менску амбасадары краін Эўразьвязу зьедуць у свае сталіцы на кансультацыі.
Гэта робіцца ў адказ на патрабаваньне беларускага МЗС да пасла Польшчы і прадстаўніка Эўразьвязу пакінуць Менск. Калі заходнія паслы змогуць вярнуцца ў Менск, залежыць ад палітыкі беларускіх уладаў, зазначаюць эўрапейскія дыпляматы.
Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас выедзе для кансультацыяў у Вільню ў гэтую пятніцу,— паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар МЗС Літвы Міндаўгас Лашас.
Як доўга працягнуцца гэтыя кансультацыі, спадар Лашас ня змог паведаміць. Паводле ягоных словаў, гэта найперш залежыць ад беларускага боку: ключ да нармалізацыі адносін Эўразьвязу і Беларусі знаходзіцца ў руках Менску:
«Самае галоўнае, што можа зьмяніць сытуацыю, — гэта захоўваньне асноўных правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі, вызваленьне і рэабілітацыя палітвязьняў, спыненьне перасьледу палітычнай апазыцыі ў Беларусі, а таксама гарантаваньне незалежнасьці СМІ і спыненьне спробаў запалохваньня дыпляматаў Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі».
Міндаўгас Лашас паведаміў, што менавіта пра гэта было ўчора заяўлена беларускаму паслу ў Вільні, якога выклікалі ў МЗС Літвы.
Таксама ў пятніцу зь Беларусі паедзе амбасадар Вугоршчыны Фэрэнц Контра, ён ужо накіраваў на гэты конт ноту ў МЗС Беларусі. Паслы краін Эўразьвязу кансультаваліся паміж сабою, але нейкага супольнага выезду вырашылі не рабіць, распавёў «Свабодзе» спадар Контра:
«Хто на самалёце, хто на машыне, хто празь Літву, хто праз Польшчу, у нас не было пляну разам зьяжджаць. Важна, што ўсе зьедуць да канца тыдня».
Адказваючы на пытаньне, калі паслы вернуцца з кансультацыяў, Фэрэнц Контра выказаў уласнае меркаваньне:
«Паслы вернуцца, калі ўмовы будуць адпаведнымі. Я асабіста думаю, што такой умовай было б, каб выпусьцілі палітвязьняў і іх рэабілітавалі. Думаю, што тады Эўразьвязу не давялося б прымаць ніякіх далейшых санкцыяў, і тады паслы, беларускія і эўрапейскія, маглі б вярнуцца і працягваць сваю працу... Рашэньне тут у адных руках».
Фэрэнц Контра падтрымаў патрабаваньне літоўскага МЗС і пра спыненьне ціску на эўрапейскіх дыпляматаў у Беларусі. Паводле ягоных словаў, з падобным патрабаваньнем ужо выступалі міністры замежных краін Эўразьвязу — у рэзалюцыі свайго пасяджэньня 20 траўня 2011 году. Перш за ўсё гэты ціск выяўляецца ў відэаздымцы дыпляматаў ананімнымі апэратарамі ў публічных месцах, вынікі якой трапляюць у інтэрнэт і беларускае тэлебачаньне, кажа спадар Контра:
«Мы гаварылі пра тое, што людзі, якія не прадстаўляюцца, камэрай здымаюць дыпляматаў на вуліцы. Гэта пытаньне бясьпекі. Мы прасілі спыніць падобныя дзеяньні».
Беларускія ўлады на гэта адказалі наступным чынам:
«Яны казалі, што гэта свабода прэсы і яны ня могуць на гэта паўплываць... Беларускія спэцслужбы палююць на дыпляматаў, гэта ўсім вядома. Шмат выпадкаў. Колькі дыпляматаў за апошнія 10 гадоў павінны былі паехаць, і ў іх была паламаная кар’ера ў выніку таго, што пра іх штосьці паказалі ў інтэрнэце ці па тэлевізары».
У цяперашняй «дыпляматычнай вайне» Менску і Брусэля ніхто ня выйграе, мяркуе вугорскі амбасадар Фэрэнц Контра, бо гэта нэгатыўная сьпіраль, у якой абодва бакі могуць прайграць. Але тое, што ўсе краіны Эўразьвязу выказалі салідарнасьць з паслом Польшчы Лешкам Шарэпкам і прадстаўніком Эўразьвязу Майрай Морай, спадар Контра ацаніў як сілу Эўрапейскага Зьвязу, здольнасьць да скаардынаваных крокаў.
Тым часам прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных абверг заявы МЗС Літвы і вугорскага амбасадара пра ціск на эўрапейскіх дыпляматаў у Беларусі:x
Андрэй Савіных
«У Рэспубліцы Беларусь замежныя дыпляматы ажыцьцяўляюць сваю дзейнасьць у поўнай адпаведнасьці зь Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных адносінах».
Андрэй Савіных таксама паведаміў, што рашэньня адклікаць беларускіх паслоў з усіх краін Эўразьвязу (апрача Варшавы і Брусэля) МЗС Беларусі не прымала.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |