13:30 17.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Фільмы Юрыя Хашчавацкага забаранілі ў Расіі
Фільмы Юрыя Хашчавацкага пра беларускую “Плошчу” і расійскую “Лабатамію” забаранілі да паказу ў Расіі.
Дазвол Міністэрства культуры Расіі на пракат фільмаў “Плошча” і “Лабатамія” рэжысёра Юрыя Хашчавацкага і яшчэ трох дакументальных стужак падобнага накірунку дзейнічаў ўсяго некалькі дзён. Паводле слоў расійскага пракатчыка Вадзіма Каровіна, 15 лютага ён атрымаў паведамленне, што выдадзеныя яму 9 снежня 2011 года пракатныя дакументы ануляваныя.
Вадзім Каровін:“9 снежня мне далі пракатныя дакументы на ўсе 5 фільмаў — два з іх менавіта Хашчавацкага. 25 студзеня мы пачалі паказ, а ўжо 2 лютага Міністэрства культуры адмаўляе мне ў “пракатніках”, хоць афіцыйнае паведамлення я атрымаў толькі ўчора. Але 3-га быў неафіцыйны званок ад кансультанта Мінкульта, які дапамагаў мне збіраць дакументы. Фармулёўка наступная: “Недастаткова праваўстаноўчых дакументаў”. Хаця з кожным з праваўладальнікаў і аўтараў я знаёмы асабіста і ўсе яны падпісалі дамовы”.
Словы пракатчыка пацвярджае і рэжысёр Юрый Хашчавацкі. І дадае: забарона яго фільмаў у Расіі не стала нечаканасцю.
Юрый Хашчавацкі:“Ведаеце, у мяне такое не ўпершыню. Да таго ж, фільм “Лабатамія” — гэта рэзка антыпуцінскае кіно, пра вайну Расіі ў Грузіі і пра тое, што на фоне гэтай вайны адбываецца ў Расіі. Фільм “Плошча” ў пэўным сэнсе ўніверсальны — там, дзе ўзнікаюць праблемы з фальсіфікацыямі, хлуснёй і з адстойваннем сваіх правоў людзьмі, там гэты фільм успрымаецца грамадствам. Адпаведна, улада бачыць у ім небяспеку. Такім чынам, гэта рашэнне мяне зусім не здзіўляе”.
Згодна са словамі расійскага пракатчыка, фільмы мусілі паказвацца ў межах фестывалю свабоднага кіно. Для гэтага арандавалі кінатэатры ў розных гарадах Расіі. На асобныя паказы меркавалі запрасіць у якасці ганаровых гасцей такіх вядомых рэжысёраў, як Анджэй Вайда і Кшыштаф Занусі.
Дарэчы, разам з фільмамі Хашчавацкага пад забарону Мінкульта трапілі стужкі "Бунт. Справа Літвіненкі" і "Замах на Расію" (пра выбухі дамоў у 1999 годзе), а таксама "Фабрыка катаванняў ці педагагічны досвед" — фільм екацярынбургскага праваабаронцы Аляксея Сакалова.
Вадзім Каровін адзначае, што тэлефанаваў у расійскі Мінкульт, але там яму далі зразумець, што знойдуць тысячы прычынаў, каб дазвол на пракат фільмаў яму не вярнуць. А неафіцыйна паведамілі, што ў Мінкульт было тэлефанаванне “зверху”.
Вадзім Каровін:“Я размаўляў з супрацоўнікам міністэрства, які непасрэдна займаўся афармленнем дакументаў, і зразумеў з яго слоў, што дапамагаць мне вярнуць гэтыя пракатныя дакументы яны не будуць, а знойдуць тысячы нагодаў, каб мне адмовіць. Нефармальна мне было паведамлена, што ў Міністэрства культуры было тэлефанаванне, далі па шапцы ці то міністру, ці то намесніку міністра, і была прадуманая падстава, каб паказ спыніць”.
Забарона выклікала вялікую цікавасць з боку расійскіх СМІ. Каровін чакае, якая на гэта будзе рэакцыя ўладаў. Праўда, кажа, усе забароненыя фільмы — пратэстныя, і тое, што дазволяць іх пракат, малаверагодны.
Расійскі пракатчык называе забарону паказа згаданых кінастужак вялікім глупствам — пасля гэтага іх праглядзіць нашмат больш людзей у інтэрнэце.
www.euroradio.fm
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |