18:45 24.07.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эштан: У сэрцы Еўропы палітвязняў быць не павінна
Прысутнасць міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава на сустрэчы ў Бруселі 23 ліпеня дала магчымасць «яшчэ раз гучна заявіць пра занепакоенасць» сітуацыяй у краіне, сказала вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС і Усходняга партнёрства 23 ліпеня ў Бруселі.
Эштан яшчэ раз падкрэсліла, што ЕС занепакоены адсутнасцю павагі правоў чалавека, вяршэнства закона, дэмакратыі і незалежнасці СМІ ў Беларусі.
«Мы зноў заявілі пра неабходнасць неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных, спыненні любых рэпрэсій у краіне і правядзенні сумленных і адкрытых парламенцкіх выбараў у верасні, — сказала Эштан.
— Наша пасланне Беларусі было вельмі ясным і выразным: няма месца палітзняволеным у сэрцы Еўропы».
У той жа час, адзначыла кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі, ЕС захоўвае палітыку крытычнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. «Усходняе партнёрства з’яўляецца важнай платформай для прасоўвання Беларусі да еўрапейскіх каштоўнасцяў. Мы гатовыя паглыбіць наша супрацоўніцтва, як толькі палітычная сітуацыя ў Беларусі зменіцца», — сказала яна.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |