19:00 22.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эрвін Рот: Хто запрашаў "дамаў" для беларускай дэлегацыі?
Аўстрыйскі спартовы экспэрт і журналіст Эрвін Рот, аўтар скандальных публікацыяў пра шыкоўны адпачынак беларускага кіраўніка і ягонай сьвіты ў лютым 2002 году ў Альпах, апублікаваў праз партал APA-OTS чарговы зварот да аўстрыйскіх праваахоўных органаў.
Згодна з апошнімі расьсьледаваньнямі журналіста, у 2002 годзе адпачынак прэзыдэнта Лукашэнкі і ягонай сьвіты ў Альпах каштаваў аўстрыйскім падаткаплатнікам яшчэ даражэй, чым тыя 200 тысяч эўра, пра якія ішла гаворка ў ягоных ранейшых публікацыях. Стала вядома, што багата бухгальтарскіх дакумэнтаў — сьведчаньняў таго шыкоўнага адпачынку проста пазьнікала, без належнай увагі пракуратуры засталіся шмат якія разьлікі гатоўкаю.
Тым ня менш рахункі, якія трапілі да Рота, у тым ліку на аплату пакояў у шыкоўным гатэлі ў Зээфэльдзе, сьведчаць: арганізатары адпачынку высокага беларускага госьця (Нацыянальны Алімпійскі камітэт і сетка аўстрыйскіх казіно) заплацілі і за восем жанчынаў, якія спыняліся ў гатэлі. Аўстрыйскі журналіст выказвае падазрэньні, што гэта маглі быць прастытуткі.
Журналіст Эрвін Рот настойліва раіць тагачасным кіраўнікам НАК і Casinos Austria (Леа Вальнэру, Герхарду Скофу, а таксама Карлу Штосу, які ў 2009 годзе зьмяніў Вальнэра на пасадзе кіраўніка абедзьвюх гэтых арганізацыяў), каб захаваць сваё рэнамэ, адказаць грамадзкасьці на наступныя пытаньні:
Хто запрашаў для беларускай дэлегацыі тых дамаў?
Чаму дзеля прыезду высокага беларускага госьця, які мае рэпутацыю «апошняга дыктатара Эўропы», трэба было зь ведама Аўстрыйскага алімпійскага камітэту і Casinos Austria ствараць патаемны шэры рахунак ААК?
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |