14:45 12.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эксперт: Калі за справу ўзяўся Сечын...
Расея не пойдзе на істотныя саступкі Лукашэнке ў нафтавым канфлікце. Такое меркаванне ў інтэрвью Радыё Рацыя выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Калі за справу ўзяўся Сечын, так проста канфлікт для Лукашэнкі не скончыцца, дадаў эксперт.
Напярэдадні беларуская дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам была тэрмінова адкліканая ў Менск. Афіцыйная прапаганда абвінаваціла Крэмль ва ўмысным зрыве перамоўнага працэса. Аднак на думку Рамана Якаўлеўскага, ўся справа ў тым, што расейская кіраўніцтва проста не збіраецца ісці на нейкія істотныя саступкі Лукашэнку. Эксперт нагадаў, што Ігар Сечын, якога Пуцін прызначыў галоўным перамоўшчыкам па нафце, знакаміт тым, што стаў “магільшчыкам” ЮКАСа, які належыў апальнаму алігарху Міхаілу Хадаркоўскаму:
- Я не прыхільнік той думкі, што ў чарговы раз бакі спачатку пасварацца, а потым Масква саступіць. Час зараз іншы. І тое, што Крэмль праз дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РИА “Новости” агучыў спіс беларускіх нафтабаронаў, сведчыць пра тое, што ў Расеі добра вядомы тыя схемы, праз якія Беларусь рэалізоўвала нафтапрадукты, за кошт якіх падтрымліваўся рэжым Лукашэнкі.
Таму, паводле Рамана Якаўлеўскага, Лукашэнке прыйдзецца альбо прадаць Расее нафтапераапрацоўчыя заводы, альбо развітацца з планамі чарговай пяцігодкі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |