09:31 25.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Экс-амбасадара Ізраілю ў Менску могуць абвінаваціць у карупцыі
Ізраільская паліцыя рэкамэндавала генэральнаму пракурору краіну Эхуду Вайнштэйну выставіць афіцыйныя абвінавачваньні ў карупцыі супраць міністра замежных спраў Авігдора Лібэрмана і колішняга амбасадара ў Беларусі Зэева Бэн-Ар’е.
Мяркуецца, што ў кастрычніку 2008 году, калі Лібэрман наведваў Менск, Бэн-Ар’е зьдзейсьніў цяжкае парушэньне ізраільскага заканадаўства, перадаўшы Лібэрману копіі накіраваных беларускаму ўраду сакрэтных дакумэнтаў ізраільскага Міністэрства юстыцыі. У гэтых дакумэнтах утрымліваўся запыт адносна праверкі банкаўскіх рахункаў Лібэрмана ў сувязі з заведзенай супраць яго крымінальнай справай аб карупцыі.
У сакавіку 2010 году паліцыя ўжо прапаноўвала пракурору выставіць абвінавачваньні супраць абодвух дыпляматаў, аднак прапанова не была прынятая.
Як падае ізраільскае выданьне Jerusalem Post, сёньня раніцай колішні амбасадар у Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е адмовіўся пракамэнтаваць мясцовым СМІ паліцэйскае абвінавачваньне адносна ксэракапіяваньня дасланых у Менск сакрэтных дакумэнтаў.
Ён таксама абверг апублікаваныя раней у мэдыях меркаваньні наконт прычын прызначэньня яго амбасадарам у Менску. Бэн-Ар’е падкрэсьліў, што заявы пра тое, што ён блізкі сябар Лібэрмана, далёкія ад праўды. Паводле слоў дыплямата, амбасада Ізраілю ў Беларусі стваралася ў мэтах спрыяньня інтарэсам абодвух народаў, іх збліжэньня, а ня ў мэтах адмываньня грошай.
Тым часам ізраільская паліцыя заяўляе, што мае дастаткова доказаў таго, што і Лібэрман, і Бэн-Ар’е на сваіх пасадах злоўжывалі даверам дзяржавы і грамадзтва.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
3 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |