16:45 02.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эканамічны суд СНД адмовіўся склікаць пленум
Эканамічны суд СНД не будзе склікаць пленум для разгляду заявы ўрада Беларусі аб прыпыненні збірання пошлін на расійскія нафтапрадукты.
Як гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце суда (http://www.sudsng.org/), у адпаведнасці з дагаворам аб заснаванні ЕўрАзЭС правілы вытворчасці і разгляду спраў у Эканамічным судзе і арганізацыя яго дзейнасці вызначаюцца статутам. "Статутам, у адрозненне ад палажэння аб Эканамічным судзе СНД, не прадугледжваецца ў структуры суда ЕўрАзЭС пленума і ўстанаўліваецца, што рашэнне суда супольнасці з’яўляецца канчатковым", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Эканамічны суд СНД таксама заяўляе: "У сувязі з распаўсюджваннем рознай інфармацыі ў СМІ па гэтай справе службовыя асобы Эканамічнага суда не ўпаўнаважаны рабіць нейкія заявы або каментаваць разгляданыя справы, у тым ліку па працэдуры іх разгляду". "Для атрымання аб’ектыўнай інфармацыі і афіцыйных адказаў" прадстаўнікам СМІ рэкамендуецца звяртацца "з пісьмовымі пытаннямі ў суд праз веб-сайт".
Нагадаем, 29 чэрвеня 2010 года ў Эканамічны суд СНД паступіў зварот Міністэрства юстыцыі з просьбай як мага хутчэй склікаць пленум і разгледзець заяву ўрада аб прыпыненні збірання пошлін на расійскія нафтапрадукты.
24 чэрвеня 2010 года ў ходзе распарадчага пасяджэння Эканамічны суд адхіліў заяўленае беларускім бокам хадайніцтва аб часовай забароне збірання Расіяй пошлін на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, да вырашэння спрэчкі па сутнасці. Размова ідзе аб іску, з якім Мінюст Беларусі звярнуўся ў Эканамічны суд 25 сакавіка. У ім беларускі бок просіць суд пацвердзіць факт парушэння Расіяй палажэнняў дзейных міжнародных дагавораў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў рамках ЕўрАзЭС. Беларускі бок таксама просіць суд рэкамендаваць Расіі адмяніць мытныя пошліны на нафтапрадукты, што ўвозяцца ў Беларусь.
24 чэрвеня калегія Эканамічнага суда СНД прызначыла наступнае судовае пасяджэнне па іску ўрада Беларусі да Расіі аб неправамернасці збірання пошлін на нафтапрадукты на 7 верасня. У найбліжэйшыя два месяцы суд не будзе працаваць з-за сезоннага (канікулярнага) перапынку.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |