14:46 16.12.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Экіпаж затрыманага Іл-76 назваў заказчыкаў зброі і адхрысціўся ад грузу

Украінскія і грузінскія арганізатары завяралі, што самалёт перавозіць грамадзянскія грузы, а не зброю і выбуховыя рэчывы. З такой заявай выступіў экіпаж лайнера, у склад якога ўваходзіць і беларус Міхаіл Петухоў.
У Пхеньяне падчас загрузкі экіпаж знаходзіўся ў гасцініцы. На борце лётчыкі знайшлі апячатаны і апламбаваны груз. Яны толькі праверылі замацаванні.
"Украінская кампанія-фрахтавальнік "Авіятэк" і грузінская кампанія-аператар самалёта Air West Georgia запэўнілі нас, кіруючыся ўмовамі кантракту, што груз мае агульнаграмадзянскі характар", — гаворыцца ў заяве.
Таксама экіпаж адзначыў, што калі б ведаў, што ў самалёт загружана зброя, ён бы адмовіўся выконваць палёт. Нагадаем, на борце Іл-76 у Тайландзе знайшлі каля 35 тон зброі і выбуховых рэчываў. Чатыром грамадзянам Казахстана і аднаму беларусу, якія ўваходзілі ў экіпаж, прад’явілі абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі і выбухоўкі ў асабліва буйных памерах. За гэта законам прадугледжваецца пакаранне ад двух гадоў турмы да смяротнага пакарання, перадае агенцтва “РИА Новости”.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |