13:45 23.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эўропа пашырыла санкцыі супраць беларускага рэжыму (Відэа)
Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаній, што трапляюць пад санкцыі, паведамляе карэспандэнт РС у Брусэлі.
Санкцыі пашырыліся за кошт 29 кампаній і 12 асобаў — судзьдзяў, пракурораў, бізнэсоўцаў, якія, паводле ЭЗ, адказныя за парушэньні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, а таксама падтрымліваюць або зьяўляюцца бэнэфіцыярамі ўлады Лукашэнкі.
Дадаткі да сьпісу яшчэ не апублікаваныя, але дзеля таго, што колькасьць кампаній і асобаў адпавядае папярэднім прапановам, можна меркаваць, што санкцыі ўведзеныя супраць бізнэсоўцаў Анатоля Тарнаўскага, Юрыя Чыжа і Ўладзімера Пефціева. Апошні ўжо знаходзіцца ў чорным сьпісе разам з трыма сваімі кампаніямі, але цяпер санкцыі мяркуецца пашырыць на іншыя ягоныя фірмы.
Сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые актывы павінны быць замарожаны, Рада ЭЗ зацьвердзіла 31 студзеня 2011 года. Зараз у ім больш за 200 прозьвішчаў.
На паседжаньні Рады міністраў ЭЗ аналягічны сьпіс быў дапоўнены і дачыненьні да Сырыі. Сярод 12 новых асобаў у сьпісе - жонка прэзыдэнта Асма Асад і іншыя родныя і сваякі прэзыдэнта Башара Асада.
Афіцыйнае паведамленьне чакаецца пазьней.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |