18:17 06.03.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эўропа чакае Барака Абаму

Першы візыт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Эўропу адбудзецца ад 31 сакавіка па 5 красавіка.
Пра гэта паведаміла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.
Барак Абама наведае Велікабрытанію, Францыю, Нямеччыну і Чэхію.
Ён наведае сустрэчу «вялікай дваццаткі» ў Лёндане, прысьвечаную ўсясьветнаму эканамчнаму крызісу, саміт НАТО у Стразбуры, возьме ўдзел у саміце ЭЗ-ЗША ў Празе.
"Прэзыдэнт Абама, як і я, імкнецца да ўмацаваньня трансатлянтычнага альянсу, падтрымкі моцнай Эўропы як надзейнага партнэра ЗША і ўмацаваньня нашага партнэрства для вырашэньня агульных праблем сучаснасьці», — заявіла Х.Клінтан, перадае Рэйтэр.
На эўрапейска-амэрыканскім саміце ў Празе плянуецца абмеркаваць пытаньні бясьпекі і ўсясьветнага фінансавага крызісу. Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні ЭЗ і прэм’ер-міністра Чэхіі Мірэка Тапаланека.
Обсудить новость на Форуме
21 мая 2026
| « | Май 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |