16:15 29.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эўракамісар Фюле пачынае дыялёг пра мадэрнізацыю Беларусі
Камісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Эўразьвязу Штэфан Фюле сёньня ў Брусэлі абвясьціў пра пачатак праграмы дыялёгу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі.
Я рады, што магу пачаць станоўчую праграму ў адносінах да Беларусі ў гэты цяжкі час, разам з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Я спадзяюся, што наша супольная і мэтанакіраваная праца дапаможа нам удакладніць разуменьне таго, як сучасная і дэмакратычная Беларусь магла б выглядаць у будучыні, і што нам трэба, каб гэтага дасягнуць» — адзначыў камісар Штэфан Фюле ў адмысловым прэс-рэлізе.
Адначасова эўракамісар выказаў шкадаваньне, што ўлады Беларусі не дазволілі некаторым запрошаным беларускім удзельнікам інаўгурацыі дыялёгу прыехаць у Брусэль.
Дыялёг пра мадэрнізацыю мае датычыць чатырох сфэраў дачыненьняў Эўразьвязу зь Беларусьсю: палітычнай рэформы, рэформы судовай сыстэмы, эканамічнай рэформы, рэформы гандлёвых і рынкавых адносін.
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |