15:48 26.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Эўрадэпутаты пачалі сустрэчы ў Менску
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту сустракаецца з сябрамі Цэнтравыбаркаму. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
У складзе місіі, якая 25 лютага прыбыла ў Менск, старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў «Эўранэсьце», сацыяліст Крыстыян Вігенін (Баўгарыя), сацыяліст Юстас Палецкіс (Літва), які ёсьць дакладчыкам па сытуацыі ў Беларусі ў міжнароднай камісіі Эўрапарлямэнту, сябра фракцыі лібэралаў, кіраўнік дэлегацыі па Беларусі Яцэк Пратасевіч (Польшча) і Хэйдзі Хаўтала (Фінляндыя ), сябра партыі «зялёных», якая ўзначальвае падкамісію па правах чалавека.
У другой палове дня чакаюцца сустрэчы з кіраўнікамі сталых камісіяў Савету рэспублікі Нінай Мазай і Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Маскевічам.
У прэсавай службе Савету Рэспублікі ніякай інфармацыі пра сустрэчу не падалі. У прэсавай службе Палаты прадстаўнікоў сказалі, што яна адбудзецца “не на нашай тэрыторыі”.
Сёньня ж місія сустрэнецца зь ляўрэатамі прэміі Сахарава, старшынёй Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной і лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўнікамі нацыянальных меншасьцяў і грамадзкіх арганізацый.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме