09:30 23.05.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўрасаюз заклапочаны пераследам кампаніі «Гавары праўду!»
Пасольства Вялікабрытаніі, якое прадстаўляе ў Беларусі Іспанію, што старшынствуе ў Еўрасаюзе, вечарам 21 мая выступіла з заявай "з нагоды дзеянняў супраць грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" у Беларусі".
У заяве выказана глыбокая заклапочанасць "праведзенымі міліцыяй 18 мая вобыскамі ў 20 памяшканнях, што маюць дачыненне да грамадзянскага руху "Гавары праўду!", які праводзіць у Беларусі кампаніі па грамадскіх пытаннях".
"Мы заклікаем улады забяспечыць свабоду слова, свабоду доступу да інфармацыі і свабоду сходаў, прадугледжаныя артыкуламі 33, 34 і 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў заяве.
Еўрасаюз "прытрымліваецца цвёрдага пераканання, што дэмакратычнае развіццё магчыма толькі ў тых выпадках, калі існуе свабода выказвання розных меркаванняў, а крыніцы незалежнай інфармацыі даступныя ўсяму насельніцтву ў цэлым".
"Гэтыя пытанні набываюць асаблівую важнасць у святле надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія павінны быць праведзены не пазней за люты 2011 года", — падкрэсліваецца ў дакуменце.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме