18:15 10.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі
Еўрадэпутаты заклікаюць вызваліць палітвязняў, адмовіцца ад кантролю за інтэрнэтам і зарэгістраваць партыю Беларуская Хрысціянская дэмакратыя
У 13:20 па мінскім часе абсалютная большасць дэпутатаў Еўрапейскага парламента прагаласавала за праект рэзалюцыі па Беларусі, узгоднены пяццю палітычнымі групамі Еўрапарламента.
У рэзалюцыі еўрадэпутаты выражаюць вялікую занепакоенасць нядаўнімі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці, у асаблівасці Саюза палякаў, і выказваюць салідарнасць з беларусамі, чые грамадзянскія правы парушаюцца.
Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады гарантаваць свабоду выказвання і аб’яднанняў, зарэгістраваць партыю Беларуская Хрысціянская дэмакратыя, забяспечыць належныя ўмовы дзейнасці для недзяржаўных арганізацый і незалежных СМІ.
Дэпутаты таксама заклікаюць вызваліць палітычнага актывіста Андрэя Бандарэнку, вязняў сумлення Івана Міхайлава і Арцёма Дубскага, зняць абмежавальныя захады супраць Тацяны Шапуцькі і адмовіцца ад кантролю за інтэрнэтам.
Еўрапарламент падкрэслівае, што Беларусь можа атрымаць максімальныя выгоды ад Еўрапейскага партнёрства ў тым выпадку, калі адбудуцца рэальныя змены ў забеспячэнні асноўных свабодаў, дэмакратыі, вяршэнства права і пашаны правоў чалавека, у асаблівасці правоў нацыянальных меншасцяў.
Да таго ж, пры прагрэсе ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека Беларусь будзе мець шэраг іншых выгодаў: фінансавыя інструменты Еўрасаюза, аднаўленне ў Агульнай сістэме прэферэнцый, ратыфікацыя Дамовы аб партнёрстве і супрацоўніцтве, атрыманне наступнага транша крэдыту ад МВФ.
Асобным пунктам рэзалюцыя адзначае, што далейшыя парушэнні правоў чалавека і вяршэнства права ў Беларусі могуць прывесці да перагляду пазіцыі ЕС, уключна з прыняццем санкцый.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме