12:31 28.01.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўрапарламент накіруе ў Мінск адмысловую дэлегацыю
На паседжанні прэзідыума парламанцкай Асамблеі праграмы Усходняга партнёрства Еўранэст і дэпутатаў еўрапейскага парламенту было прынятае рашэнне аб неабходнасці накіраваць у Беларусь адмысловай місіі.
Галоўная мэта візіту еўрадэпутатаў - праверыць усе факты пераследу апазіцыйных актывістаў і абмеркаваць з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі канчатковы фармат ўдзелу Беларусі ў Еўранэсце, паведаміў старшыня дэлегацыі еўрапарламанту па справах Беларусі Яцэк Пратасевіч.
- Пачакаем адказу беларускіх уладаў да канца лютага, ці зацікаўленыя ва ўдзеле ў працы Еўранэсту паводле формуле - пяць прадстаўнікоў беларускага парламенту і пяць прадстаўнікоў апазіцыі. Калі да часу нашага візіта ў Мінск, які павінен адбыцца, напэўна, у апошнія дні лютага, мы не атрымае адказу ад беларускіх уладаў, то мы будзем ведаць, што беларускі парламент не зацікаўлены ў такой формуле ўдзелу, і тады парэкамендуем, пасля звароту з Мінска, кіраўніцтву Еўрапейскага парламента запрашаць для удзелу ў Еўранэсце 10 прадстаўнікоў апазіцыі і няўрадавах арганізацый.
Чакаецца, што ў складзе дэлегацыі, якая накіруецца ў Мінск у апошнія выходныя ў лютым, будзе старшыня дэлегацыі па справах Беларусі, старшыня Еўранэсту і старшыня камісіі еўрапарламанту па правах чалавека.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
8 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |