14:00 10.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўрапарламент дае Менску два тыдні «каб астыгнуць» (Відэа)
Эканамічныя санкцыі могуць стаць для афіцыйнага Менску рэальнасцю ўжо ў гэтым месяцы.
Але пакуль што Еўропа бярэ паўзу, каб “даць магчымасць астыгнуць” беларускаму боку. Галоўнаю ўмоваю ўзнаўлення паўнавартасных адносінаў паміж Менскам і Бруселем застаецца вызваленне палітвязняў. Брусель таксама жадае спынення “дыпламатычнай вайны” і “стварэння ўмоваў для вяртання” еўрапейскіх амбасадараў у Менск.
Дэпутаты Еўрапарламенту распрацавалі праект рэзалюцыі, якая заклікае міністраў замежных справаў Еўразвязу да рашучых дзеянняў у дачыненні кіраўніцтва Беларусі ды бізнесоўцаў, што падтрымліваюць рэжым. “Двух тыдняў дастаткова, каб улады ў Менску запрасілі амбасадараў і каб “тэмпература” канфлікту знізілася. Калі за два тыдні гэтага не здарыцца, рэзалюцыя будзе прынятая, паверце мне, яшчэ ў сакавіку”, – заявіў намеснік старшыні Еўрапарламенту Яцэк Пратасевіч.
“Гэты праект вельмі адназначны. Па-першае, ён заклікае міністраў не толькі да дыпламатычных, але і да эканамічных санкцыяў. Не толькі супраць адной асобы, спадара Чыжа, але ў дачыненні цэлага шэрагу беларускіх прадпрымальнікаў, – гаворыць палітык. – Да таго ж у праекце ёсць два параграфы, у якіх гаворыцца пра пачатак дзеянняў, што зробяць немагчымым правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Менску”.
Паводле палітыка, дыпламатычны канфлікт з высыланнем кіраўніцы прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Майры Муоры і амбасадара Польшчы Лешэка Шэрэпкі быў выкліканы пагрозаю ўвядзення эканамічных санкцыяў, а не пашырэннем “чорнага спісу” за кошт суддзяў, адказных за палітычныя рэпрэсіі. “Наш сігнал цяпер наступны: гэтыя санкцыі будуць уведзеныя, калі не адбудзецца вяртання да рацыянальнага мыслення. На сёння гэта азначае адмову ад дыпламатычнай вайны, якую распачаў Менск, і па-другое – палітычныя вязні. Гэта ўмовы вяртання да ўвогуле хоць якіх кантактаў з уладамі Беларусі”, – падкрэсліў Яцэк Пратасевіч.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |