15:47 12.01.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўрапарламент: Група па Беларусі ў Еўранэсце не дала ніякіх вынікаў
Пра гэта заявіў сустаршыня працоўнай групы ў Асамблеі Еўранэст Яцэк Сарыюш-Вольскі на паседжанні камісіі па замежных справах Еўрапарламента.
Асамблея таксама не змагла прыняць крытычную дэкларацыю па Беларусі, бо іншыя партнёры па Еўранэсце выступілі супраць.
Па словах еўрадэпутата, першая сустрэча працоўнай групы адбылася 21 лістапада. На яе запрасілі некаторых апазіцыйных палітыкаў, таму міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў адмовіўся прыехаць. Чакаецца, што другая сустрэча працоўнай групы пройдзе ў красавіку ў Баку, дадаў Яцэк Сарыюш-Вольскі.
На думку еўрадэпутата, трэба не назапашваць усё больш інфармацыі пра сітуацыю ў Беларусі, але праводзіць належны аналіз.
Сарыюш-Вольскі: "Праз усё больш дэталёвы аналіз унутранай сітуацыі ў краіне мы прапускаем больш шырокі геапалітычны кантэкст. Беларусь — краіна, што ляжыць паміж Расіяй, якая дэ-факта не прызнае яе незалежнасці, і Еўрасаюзам, які не мае стратэгіі і палітычнай волі адказаць на беларускую праблему".
Сарыюш-Вольскі дадаў, што Еўранэст паспрабуе скіраваць сваіх назіральнікаў на парламенцкія выбары ў Беларусь, але яны наўрад ці атрымаюць дазвол.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |