16:45 09.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўракамісар Фюле заклікаў да яднання дэмсіл Беларусі
8 ліпеня камісар Еўразвязу па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных партый і рухаў.
У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, лідэр кампаніі «Гавары Праўду» Ўладзімір Някляеў, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, былы палітвязень Аляксандр Казулін, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.
«Вельмі добра, што Еўракамісар пачаў візіт у Беларусь менавіта са спаткання з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных палітычных партый і рухаў, - адзначыў пасля сустрэчы Яраслаў Раманчук. - Гэта сведчыць пра тое, што справы дэмакратыі і правоў чалавека, законнасці, палітычных вязняў не пустыя словы, а прысутнічаюць у павестцы дня Еўрапейскага звязу”.
На сустрэчы, якая доўжылася амаль да поўначы, адбыўся абмен думкамі адносна таго, якой бачыць Еўрапейскі звяз сітуацыю ў Беларусі. Штэфан Фюле заклікаў дэмакратычныя сілы да аб’яднання, да таго, каб была адзіная стратэгія, адзін месэдж на прэзідэнцкай кампаніі, а таксама адзначыў, што ніколі Еўрапейскі звяз праз галаву беларускіх дэмакратычных сіл не будзе вырашаць пытанні ні з беларускім урадам, ні з Расіяй.
“Нам паведамілі, што сёння ў дачыненні да Беларусі распрацоўваецца дакумент накшталт “дарожнай карты”, - паведаміў Яраслаў Раманчук. - У ім будзе ясна пазначана, што зробіць Еўрапейскі звяз, калі беларускі ўрад палепшыць сітуацыю ў пяці сферах. Гэта тычыцца палітычных вязняў, дэмакратызацыі, дэмакратычнай працэдуры выбараў, свабоды СМІ, а таксама недыскрэдытацыі дзеянняў палітычных і грамадскіх арганізацый.
Я выказаў сваё бачанне палітычнай сітуацыі, перадаў для спадар Еўракамісара праграму “Мільен новых працоўных месцаў для Беларусі”, якую мы распрацавалі і з якой праводзім прэзідэнцкую кампанію. Яны вельмі добра паставіліся менавіта да такога фармату кампаніі, канструктыўнага падыходу да эканамічных, сацыяльных рэформ, які мае на ўвазе пытанні і палітыкі, і правоў чалавека, і тыя аспекты, якія турбуюць усіх нас”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |