16:01 19.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўракамісія: Беларусь парушае Дэкларацыю Ўсходняга Партнёрства
У Бруселі выказваюць заклапочанасць абмежаваннем свабоды аб’яднанняў ў Беларусі ў цэлым і сітуацыяй з Саюзам палякаў у прыватнасці
"Дзеянні беларускіх уладаў, скіраваныя на змену кіраўніцтва Саюза палякаў і адбіранне іх уласнасці, супярэчаць Дэкларацыі Саміту Ўсходняга партнёрства, якую Беларусь падпісала 7 траўня 2009 года ў Празе", - адказвае Еўракамісія на пісьмовы запыт дэпутата Еўрапарламента Рышарда Чарнецкага.
Еўракамісія таксама выказвае заклапочанасць абмежаваннем свабоды аб’яднанняў ў Беларусі ў цэлым і сітуацыяй з арганізацыяй Саюза палякаў у прыватнасці.
"Якасць дэмакратыі ў краіне вымяраецца, сярод іншага, тым, як улады ставяцца да меншасцяў", — адзначаецца ў адказе Еўракамісіі.
Выканаўчы орган ЕС нагадвае Беларусі, што паляпшэнне адносінаў залежыць ад прагрэсу ў пяці асноўных сферах: адсутнасць палітвязняў, рэформа выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ, лібералізацыя медыясферы і забеспячэнне свабоды сходаў і аб’яднанняў, паляпшэнне працоўных умоў і прававога становішча недзяржаўных арганізацый, абвяшчэнне мараторыю і адмена смяротнага пакарання.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
13 ноября 2024
« | Ноябрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |