18:30 10.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Еўра-форум на Кастрычніцкай плошчы

Такое рашэнне прыняў 10 лістапада аргкамітэт мерапрыемства.
Паводле намесніка старшыні руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча, у арганізатараў проста няма іншага выйсця, бо гарадскія ўлады дагэтуль не прадаставілі памяшканне для правядзення Еўрапейскага форума.
- Мы не маем ніводнага станоўчага адказу, таму аргкамітэт пацвердзіў сваё ранейшае рашэнне. Мерапрыемства будзе праводзіцца ў любым выпадку 14 лістапада. І мы пачынаем звяртацца да ўдзельнікаў мерапрыемства, заклікаць іх збірацца на Кастрычніцкай плошчы, і ўжо калі на той момант будзе нешта вядома з памяшканнем, мы будзем пераходзіць у памяшканне. Калі не – мы будзем праводзіць Еўрапейскі форум на вольным паветры.
Нагадаем, што арганізатары Еўрапейскага форума падавалі заяўкі ў чатыры залы, якія змяшчаюць больш за 1 тысячу чалавек. Гэта Палац рэспублікі, канцэртная зала “Мінск”, Палац культуры МАЗ і кінатэатр “Кастрычнік”. На форум, які павінен адбыцца 14 лістапада, прыедуць не толькі каля тысячы дэлегатаў, але і шмат замежных гасцей, у тым ліку і еўрапейскіх парламентароў.
Обсудить новость на Форуме
17 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |