14:45 06.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дырэктарку «Белсата» не пусцілі ў Беларусь

Агнешцы Рамашэўскай, якая збіралася па запрашэнні арганізатараў Мінскага форуму XII прыехаць у Беларусь 4 лістапада, адмовілі ў беларускай візе.
На форуме Агнешка Рамашэўская павінная была прысутнічаць у якасці ганаровай госці.
- Мяне вельмі непакоіць, гэтая сітуацыя, - кажа Агнешка Рамашэўская.
- Беларускія ўлады не даюць візаў - пра гэта ўсе памятаюць, але забываюць пра тое, што ў Польшчы знаходзіцца шэраг асобаў, якім забаронены ўезд на Беларусь доўгі час. Такімі асобамі ёсць былы дарадца прэмьера Міхал Дворчык, такой асобай з’яўляецца Павал Казанэцкі, які калісьці быў ангажаваны у падтрымку беларускіх арганізацый. Мы сістэматычна маем адмовы візаў тры гады, чатыры альбо пяць. Гэта неяк не стасуецца з сістэмай адкрытасці, якая дэкларавана, ні з беларуска-польскімі адносінамі.
Агнешка Рамашэская лічыць, што адмова ў візе сведчыць пра тое, што і на рэгістрацыю прадстаўніцтва „Белсат“ у Беларусі цяпер асабліва спадзявацца не варта.
Обсудить новость на Форуме
5 августа 2026
| « | Август 2026 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 |