14:45 05.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Для ўзгаднення назвы ўстановы “Панцеляймон” чыноўнік прапанаваў доктару звярнуцца да святога
Слонімскі доктар Іван Шэга ўжо не адзін месяц спрабуе зарэгістраваць грамадскую інфармацыйную ўстанову для пацыентаў “Панцеляймон” у гонар святога Панцеляймона (святы вялікамучанік Панцеляймон дапамагае пазбаўляцца ад цялесных і духоўных хвароб).
Гэта ўстанова бясплатна давала б слонімцам розныя кансультацыі па медыцыне, па юрыдычных пытаннях, звязаных з лячэннем і платнымі медыцынскімі паслугамі і г.д. Але ён ніяк не можа прайсці першы этап рэгістрацыі. Каля 15 розных адмоўных адказаў Іван Шэга атрымаў з Гродна з аддзела па вядзенні Адзінага дзяржаўнага рэгістра Гродзенскай вобласці. У апошнім адказе намеснік начальніка аддзела А.В.Губановіч таксама даў адмоўны адказ, паведаміўшы, што “не допускаются к согласованию собственные имена лиц, если они не совпадают с именами учредителей и учредители не получили разрешения таких лиц (их последников)”.
Выходзіць, што Івану Шэгу неабходна звяртацца да святога Панцеляймона па дазвол, хоць у храм да іконы святога Панцеляймона ідзі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |