15:00 01.03.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Для зьезду АГП пакуль няма залі
Пад пагрозаю зрыву можа апынуцца правядзеньне зьезду Аб’яднанай грамадзянскай партыі, які прызначаны на 31 сакавіка.
«Мы пачалі атрымліваць адмовы ад уладальнікаў памяшканьняў, дзе мы хацелі б правесьці партыйны форум. Прынамсі, адмоўны адказ ужо далі з кінаканцэртнай залі „Мінск“, міжнароднага адукацыйнага цэнтру IBB. Усяго мы накіроўвалі лісты ў 12 арганізацыяў, сярод якіх, напрыклад. гатэль „Юбілейны“, Палац прафсаюзаў ды іншыя», — паведаміла «Свабодзе» старшыня выканкаму АГП Аксана Крышчановіч.
Аксана Крышчановіч кажа, што для правядзеньня зьезду неабходная заля ня менш як на 200 месцаў — каля 170 дэлегатаў плюс госьці і журналісты. Дэлегаты зацьвердзяць партыйную стратэгію і прымуць рашэньне аб правядзеньні палітычнай кампаніі «За сумленныя выбары».
АГП была створная ў 1995 годзе. Першым яе старшынём быў абраны Станіслаў Багданкевіч. Дагэтуль ён застаецца ганаровым старшынём. З 2000 году партыю ачольвае Анатоль Лябедзька.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме