18:15 16.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Для Раманчука ў Бабруйску заляў няма
У Бабруйску для правядзеньня публічнай прэзэнтацыі перадвыбарчай праграмы кандыдата на прэзыдэнта ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука няма памяшканьняў.
Кіраўнік гарадзкой партыйнай арганізацыі Віктар Бузінаеў цьвердзіць, што ён наведаў не адзін дзясятак уладальнікаў памяшканьняў, аднак усе яны адмовіліся здаваць іх у арэнду.
Віктар Бузінаеў: «Я зьвяртаўся таксама да кіраўніцтва лядовага палацу „Бабруйск-арэна“. Там ёсьць вялізная канфэрэнц-заля. Спачатку там пагадзіліся здаць яе ў арэнду. Калі я сказаў, што арандаваць яе будзе Аб’яднаная грамадзянская партыя, адразу ж адмовілі. Неафіцыйна паведамілі, што ёсьць указаньне не даваць памяшканьняў для мерапрыемстваў недзяржаўных грамадзкіх і партыйных арганізацыяў. У таварыстве глуханямых справа дайшла да заключэньня дамовы. Нават пасьпеў аплаціць арэнду. Вырашыў быў даць рэкляму пра прэзэнтацыю ў гарадзкія газэты. Там, каб яе аформіць, патрабуецца копія дамовы на арэнду, я па яе пайшоў, і тут мне патэлефанаваў кіраўнік таварыства й паведаміў, што дамову скасоўвае. У іх адразу зьявіліся нейкія мерапрыемствы, і заля занятая. Неафіцыйна я даведаўся, што кіраўніцтву таварыства тэлефанавалі зь Менску й забаранілі з намі мець справы. Такім чынам, мае пошукі аказаліся марнымі».
Як кажа спадар Бузінаеў, ад правядзеньня прэзэнтацыі праграмы Яраслава Раманчука ў Бабруйску актывісты АГП не адмовіліся. Яна абавязкова адбудзецца, але ў іншым фармаце — непублічным. Дата яе правядзеньня пакуль ня вызначаная.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
29 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |