14:45 22.04.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Die Presse: Telekom і Raiffeisen фінансуюць прапаганду ў Беларусі
“У той час, калі лукашэнкаў рэжым выконвае сьмяротныя пакараньні і катуе апазыцыю, аўстрыйскія канцэрны Raiffeisen Bank International і Telekom Austria фінансуюць дзяржаўную спартовую прапаганду ў Беларусі”,– піша венскае выданьне.
Паводле Die Presse, злоўжываньне спортам у мэтах прапаганды рэжыму, зразумела, “адна з самых бясшкодных праяваў дыктатуры”. Асабліва на тле таго, што “за кратамі цяпер утрымліваецца больш за дзесятак палітзьняволеных”, што па-ранейшаму робіцца “жорсткі ціск на апазыцыю” і выносяцца “сьмяротныя выракі” ў выглядзе расстрэлаў.
Відавочна аднак і тое, што пры цяперашнім росьце інфляцыі ў краіне, няспынным падзеньні даходаў сярод насельніцтва, міжнароднай ізаляцыі Беларусі, укладаць столькі грошай, колькі і раней у спорт дзяржав ўжо ня можа.
Як паведамляе Die Presse, цяпер “гэтая спартовая прапаганда моцна абапіраецца фінансава на некаторыя вядучыя аўстрыйскія кампаніі. Напрыклад, банк Raiffeisen International ды тэлекамунікацыйны холдынг Telekom Austria. Яны спансуюць некалькі спартыўных клюбаў ды аб'яднаньняў у Беларусі, і ня могуць ня ведаць, што такім чынам падтрымліваюць антыдэмакратычны рэжым ў краіне”.
У размове зь нядзельным выданьнем газэты “Die Presse” – „Presse am Sonntag“ мэнэджэр Raiffeisen Міхаэль Пальцэр пацьвердзіў, што даччыная фірма банку ў Беларусі – Прыёрбанк, спансуе беларускую хакейную фэдэрацыю. Пры гэтым Пальцэр, зразумела, не назваў суму. Ён толькі адзначыў, што падставай для спонсарства стала тое, што “хакей зьяўляецца адным з самых папулярных відаў спорту ў краіне, а ў 2014 годзе тут адбудзецца чэмпіянат сьвету”
Адрозна ад Raiffeisen Telekom Austria праз сваю даччыную фірму – апэратара мабільнай сувязі Velcom спансуе беларускую тэнісную фэдэрацыю, хакейны клюб “Юнацтва” і паралімпійскі камітэт. Як патлумачыла выданьню прэсавы сакратар Telekom Austria Гудрун Цымерль, усё гэта робіцца “у адпаведнасьці з брэнд-стратэгіяй кампаніі".
Тым часам ЭЗ ня лічыць, што спорт у Беларусі не залежны ад палітыкі. Прынятыя сёлета ў сакавіку ў Брусэлі санкцыі супраць рэжыму тычацца таксама і двух блізкіх да атачэньня Лукашэнкі беларускіх алігархаў – спонсара прэзыдэнцкага спартовага клюбу Анатоля Тарнаўскага і прэзыдэнта футбольнага клюбу “Дынама” (Менск) ды старшыні фэдэрацыі вольнай барацьбы Юрыя Чыжа.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
27 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |