15:15 24.06.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дэпутатка Бундэстагу назвала адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі
Каардынатар па пытаньнях усходняй палітыкі фракцыі зялёных у нямецкім бундэстагу Марылюіза Бэк заявіла, што спыненьнем газавых паставак у ЭЗ "Масква і Менск паставілі ўласныя інтарэсы вышэй за абавязаньні перад ЭЗ". Адказнасьць за сытуацыю яна ўсклала на абодва бакі, аднак пры гэтым назвала непасрэднага адказнага за неплатаздольнасьць Беларусі.
Паводле яе слоў, "шматгадовая адмова дыктатара Лукашэнкі ад эканамічных рэформаў паставіла краіну ў небясьпечнае становішча. Для таго каб умацавацца на ўсясьветным рынку, неабходная тэрміновая эканамічная мадэрнізацыя, а гэта можа быць зьвязана толькі з дэмакратычнымі рэформамі".
Марылюіза Бек зьвярнула ўвага на тое, што праект Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства" "прапаноўвае Беларусі ўсёабдымную праграму аказаньня падтрымкі ў гэты цяжкі пераходны пэрыяд".
Дэпутатка Бундэстагу таксама адзначыла, што "вяртаньне беларускіх уладаў да ўзмацненьня рэпрэсій у дачыненьні да апанэнтаў рэжыму абсалютна не адпавядае асновам "Усходняга партнэрства", пад якімі падпісалася Беларусь".
Марылюіза Бэк выказала спадзяваньне на тое, што апошні газавы канфлікт паміж Масквой і Менскам падштурхне ЭЗ хутчэй рабіць захады дзеля ажыцьцяўленьня агульнаэўрапейскай стратэгіі ў галіне энэргетыкі, што прывядзе да зьмяншэньня залежнасьці ад Расеі.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме