14:45 27.12.2011 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дэмактывісты падарылі дзецям казку (Відэа)
Прыхільнікі АГП, прадстаўнікі кааліцыі "Наша альтэрнатыва", «Талакі», кампаній «Гавары праўду!» і «Наш Дом» зладзілі каляднае прадстаўленне і зрабілі падарункі дзецям з Гомельскага сацыяльнага прытулку.
У сацыяльным прытулку, што месціцца ў прыгарадным паселішчы Бярозкі, яны паказалі казку, стаўшы на нейкую гадзіну акцёрамі. Каля трох дзесяткаў маленькіх гледачоў, пераважна з праблемных сем’яў, з вялікай цікаўнасцю і радасцю сустрэлі гасцей.
Дарыць дзецям радасць, асабліва тым, хто пазбаўлены бацькоў, - неабходная і пачэсная справа, лічыць старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:
«Дзяржава на кожным кроку кажа пра клопат аб дзецях, але звычайна многія з іх пазбаўленыя элементарнай увагі. Асабліва гэта тычыцца дзяцей, што жывуць у прытулках. Калі яны адчуваць клопат і ўвагу да сябе, то па-іншаму ўспрымаць навакольны свет».
Обсудить новость на Форуме
14 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |