19:00 26.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дэмакраты вызначаюцца з удзелам у выбарах
Сёння ў Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў палітычных структур, якія бяруць удзел у мясцовых выбарах. Дэмакратычныя лідэры пагадзілся, што ёсць сэнс і патрэба ў супольнай заяве, дзе будзе дадзена ацэнка гэтай палітычнай кампаніі. А па пытанні ўдзелу ў выбарах меркаванні разыйшліся.
Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада, рух “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”, аргкамітэт Партыі працы лічаць, што трэба заяўляць аб выхадзе палітычным структурам з выбарчай кампаніі, пакінуўшы права кандыдатам, якія ідуць на выбары праз збор подпісаў, самастойна вырашаць пытанне ўласнага ўдзелу.
Беларуская партыя аб’яднаных левых “Справядлівы свет”, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) канстатуюць, што ўнутры іх структур ідзе ваганне – ўдзельнічаць у выбарах або не. Больш за ўсё схільны ісці да канца гэтай кампаніі рух “За Свабоду”. Беларуская хрысціянская дэмакратыя гаворыць пра тое, што будзе вызначацца па ходу кампаніі.
“У АГП рашэнне ёсць, - сказаў яе старшыня Анатоль Лябедзька, - і з цягам часу з’яўляюца пацвержанні таму, што гэта моцнае і правільнае рашэнне. Калі б яно было ў межах усіх суб’ектаў дэмакратычных сіл, то гэта быў бы вельмі моцны крок і мы б не гулялі па сцэнары, які напісаны ў Чырвоным доме, а прапаноўвалі б свой сцэнар”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме