15:00 18.06.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Дапамога беспрацоўнаму ў 8 разоў меншая за мінімальны спажывецкі бюджэт
Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Менску складае Br 181,4 тыс., паведамляе камітэт працы, занятасці і сацыяльнай абароны Менгарвыканкаму. Але нават паводле дзяржаўных нормаў, каб выжыць, працаздольны беларус мусіць штомесяц мець у кішэні не менш за Br 1,5 млн.
Мінімальны спажывецкі бюджэт уключае ў сябе выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслугаў. Ён складаецца пры ўдзеле Міністэрства працы і зацвярджаецца на заканадаўчым узроўні. Паводле чыноўнікаў і парламентарыяў, Br 1,484 млн дастаткова для працаздольнага чалавека, каб «задаволіць асноўныя фізіялагічныя і сацыяльна-культурныя патрэбы».
Пры гэтым на харчы, паводле разлікаў, сыходзіць ажно 55 % бюджэту. Зыходзячы з гэтых нормаў, менскаму беспрацоўнаму дзяржаўнай дапамогі хопіць толькі на ежу і толькі на... адзін тыдзень. Такую дапамогу ў студзені-траўні атрымлівалі 3019 чалавек.
З пачатку 2012 г. у Менску зарэгістравалі прыкладна 83 тыс. зваротаў спаборнікаў на атрыманне працы да электроннага банку вакансіяў у аддзелах працаўладкавання і прыкладна 4,7 млн – да электроннага банку вакансіяў на сайце Менгарвыканкаму. Найбольш запатрабаваныя спецыялісты ў сталіцы – кіроўцы аўтамабіляў, кандуктары і медыцынскія сёстры.
Обсудить новость на Форуме
16 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |