19:30 16.07.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Да прыезду Раманчука ў Лідзе прымеркавалі дзень цвярозасці
Сёння з нагоды прыезду Яраслава Раманчука, які не ўжывае алкаголь, у Лідзе вырашылі адзначыць дзень цвярозасці. На афіцыйным узроўні – гарэлачныя крамы зачыненыя, у горадзе не прадаюць нават піва. Тым не менш, гэтыя варункі не зменшылі цікаўнасці людзей да кандыдата ў дэпутаты ад АГП і яго праграмы. Хутчэй наадварот.
“Мы сустрэліся з прадпрымальнікамі, так бы мовіць, у рэжыме “оn-line”, - распавядае старшыня АГП Анатоль Лябедзька. - Прайшліся па аднаму з мясцовых рынкаў, раздаючы праграму “Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі”. Недзе з сотню брашур перадалі з рук у рукі. Цікаваць вялікая. То тут, то там узнікалі мікраразмовы. Людзі, якія напачатку ўзялі праграмы, пакуль мы хадзілі па рынку, іх пачыталі. Потым даганялі нас, і завязвалася размова. Даволі эфектыўная праца, калі маеш канкрэтны матэрыял, калі ёсць патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты і аўтар праграмы. Такая форма працы сябе абсалютна апраўдвае. Сёння мы гэта ўпершыню выпрабавалі ў Лідзе і будзем распаўсюджваць такі вопыт на іншыя рэгіёны”.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме