11:46 15.03.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ВЫБАРЫ БУДУЦЬ НЯСКОРА
Атрымаўшы 13 сакавіка Лельчыцкую раённую грамадска-палітычную газету “Светлае жыццё”, мы не змаглі знайсці ў складзе участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання хаця б аднаго прадстаўніка палітычных партый. Правёўшы назіранне мы ведаем, што ў Лельчыцах у склад выбарчых камісій вылучалася два прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Мікалай Гаўрыленка і Васіль Сініцкі, але бэссэнсоўна, ніводзін не зарэгістрыраваны.
Пра што ж можна гаварыць, калі адміністрацыя не ўключае ў склад участковых выбарчых камісій дасведчаных людзей з вышэйшай адукацыяй, якія пра выбарчае заканадаўства і мясцовае самакіраванне ведаюць, напэўна, больш, чым пераважная большасць прадстаўнікоў цяперашніх выканкамаў і Саветаў. Дыскрымінацыя прадстаўнікоў дэмакратычных партый відавочная.
Натуральна мясцовая ўлада жадае бачыць у складзе участковых выбарчых камісій найбольш “бясшкодных” людзей, якія не валодаюць палітычнай хваткай.
Гаворыць Мікалай Гаўрыленка, сябра Нацыянальнага камітэта АГП: У нашай краіне склалася дзіўная сістэма – выбарчыя камісіі фармуе выканаўчая мясцовая ўлада, а не Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь, якая павінна штодзённа прафессійна працаваць на гэтай ніве і ствараць сваю вертыкаль на мясцовым узроўні з выкарыстаннем партый, грамадскіх структур, вытворчых калектываў”.
Гуляць па такіх правілах многія мясцовыя дэмакратычныя актывісты не збіраюцца. Пасля фармавання складу ўчастковых камісій стала канчаткова зразумела, што празрыстых і дэмакратычных выбараў ў Лельчыцах няма і доўга чакаць, калі будзуць.
Мікалай ПАЛЕСКІ
г.п. Лельчыцы
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме