00:31 26.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чым Мядзьведзеў раззлаваў Лукашэнку?
Прэзыдэнт Беларусі заявіў аб бессэнсоўнасьці сустрэчы прэзыдэнта Расеі зь беларускімі журналістамі. Чым Аляксандра Лукашэнку раззлавала прэсавая канфэрэнцыя Дзьмітрыя Мядзьведзева беларускім журналістам? Хто выйграў у публічнай прасторы ў выніку абмену інфармацыйнымі ўколамі паміж кіраўнікамі двух краінаў? На гэтыя пытаньні адказвае публіцыст Вадзім Казначэеў.
Цыганкоў: Чым можна патлумачыць пікіроўку паміж Лукашэнкам і Мядзьведзевым? Чаму Лукашэнку раззлаваў сам факт правядзеньня прэсавай канфэрэнцыі Мядзьведзева зь беларускімі журналістамі?
Казначэеў: Аб’ектыўных падстаў злавацца ў Лукашэнкі няма, бо сам прэзыдэнт Беларусі праводзіць падобныя мерапрыемствы даволі рэгулярна. Ён ніколі не пытаўся на гэта дазволу ў расейскай улады. А раззлавала яго, пэўна, тое, што і ў Маскве гэта можа стаць пэўнай практыкай.
Цыганкоў:Лукашэнка асабліва зьвярнуў увагу на паездку ў Маскву менавіта незалежных журналістаў. Сам ён з незалежнымі беларускімі журналістамі не размаўляе.
Казначэеў: Так, калі ў свой час Лукашэнка зьбіраў прадстаўнікоў расейскіх СМІ, там было поўна журналістаў, якія крытыкавалі тагачаснага прэзыдэнта Ельцына. Лукашэнку гэта не спыняла. Проста ў Крамлі не было такой, як выглядае, даволі эфэктыўнай практыкі – а цяпер яна зьяўляецца.
Цыганкоў: Калі ацаніць абмен інфармацыйнымі ўколамі, які палітык, па-вашаму, больш выйграў?
Казначэеў: Цяжка тут вызначыць, бо кожны выступаў у сваёй звычайнай манэры. Мядзьведзеў умее вымаўляць правільныя фразы, якія, праўда, мала маюць дачыненьня да расейскай рэчаіснасьці. Лукашэнка паводзіў сябе, як заўжды, менш дыпляматычна, — але гэта таксама звыкла. Таму цяжка сказаць, хто больш выйграў. Яны проста абмяняліся ўдарамі.
Цыганкоў:Але новым было тое, што калі раней Лукашэнка абменьваўся такімі ўдарамі з Пуціным, то цяпер інфармацыйная сутычка адбылася з Мядзьведзевым. І здаецца, першы раз.
Казначэеў: Магчыма, Лукашэнка традыцыйна лічыў, што калі намінальна першая фігура – гэта Мядзьведзеў, то яго крытыкаваць ня варта, а варта засяродзіць агонь крытыкі на Пуціна. Тым больш што, як вядома, асабістыя адносіны ў іх былі ня лепшыя. Цяпер Лукашэнка вырашыў, што гэта можна перанесьці і на Мядзьведзева. Але я не лічу гэта нечым вызначальным. Гэта сытуатыўна, бо проста цяпер нагоду для такой крытыкі даў сам Мядзьведзеў.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме