18:31 16.07.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чэслаў Неман уладам не патрэбны
Па загадзе ўладаў Шчучынскага раёна дэмантаваны драўляны помнік Чэславу Неману, які быў усталяваны на тэрыторыі касцёла святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках.
Помніку Чэславу Неману няма месца на яго радзіме — так вырашылі ўлады Шчучынскага раёна і загадалі помнік, які быў усталяваны па ініцыятыве генеральнага кансулята Польшчы ў Гародні, вернікаў парафіі святога Яна Хрысціцеля і пробашча Станіслава Пытэля, дэмантаваць.
На думку намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама Івана Сакалоўскага, помнік быў усталяваны з парушэннем існуючага заканадаўства.
Доўгі час непрызнаваны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс спрабуе стварыць музэй і зарганізаваць музычны фэст на радзіме слыннага польскага творцы, але кожны раз ініцыятыва блакуецца мясцовымі ўладамі: пакуль постаць Чэслава Немэна ніякім чынам не адпавядае ідэалагічным пастулатам дзяржавы.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
10 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |