21:47 26.04.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чарнобыльскі шлях — 2010
А 18-й гадзіне каля Акадэміі навук у Мінску пачалася жалобная акцыя з нагоды 24-х угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
На мітынгу выступілі сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, старшыня "Праваабарончага альянсу" Людміла Гразнова, член-карэспандэнт Акадэміі навук Іван Нікітчанка ды іншыя вядомыя людзі.
Падчас мітынгу лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч агучыў заяву аргкамітэта аб стварэнні грамадскага камітэта "У абарону жыцця".
Арганізатары раздавалі ўлёткі «Чарнобыльскі шлях» — парады, як абараніць сябе ад радыяцыі.
Надалей удзельнікі акцыі рушылі па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава да чарнобыльскай капліцы, дзе малітвай і закончыцца акцыя.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме