19:00 23.02.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чарнобыльскім дзецям дазволена ехаць у тры краіны
Пасьля таго як сёньня адбылося падпісаньне двухбаковых беларуска-ірляндзкіх міжурадавых дамоваў пра аздараўленьне непаўналетніх беларусаў за мяжой, Ірляндыя стала трэцяй краінай (пасьля Італіі і Нямеччыны), дзе дазволена адпачываць чарнобыльскім дзецям.
Як паведамілі ў прэсавай службе беларускага МЗС, зь беларускага боку дакумэнт падпісаў кіраўнік дэпартамэнту па гуманітарнай дапамозе Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Аляксандар Каляда, а з ірляндзкага — амбасадар гэтай краіны ў Расеі і Беларусі Джастын Гарман.
Праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у замежжы былі спыненыя яшчэ ўвосень указам № 555 прэзыдэнта Лукашэнкі ў сувязі з выпадкамі, калі падлеткі не вярталіся з вакацыяў.. Беларускі бок патрабаваў ад краін-партнэраў гарантый, што дзеці вернуцца дадому. Таксама былі выстаўленыя іншыя ўмовы. Напрыклад, дзеці, якія выяжджаюць на вакацыі, ня могуць быць старэйшымі за 14 гадоў і ня могуць адпачываць у адной і той жа замежнай краіне часьцей за тры разы.
Пры канцы мінулага году, напярэдадні Калядаў, ірляндзкі МЗС папрасіў беларускае кіраўніцтва зрабіць для ірляндзкіх чарнобыльскіх ініцыятываў выключэньне ды захаваць у новых дамоўленасьцях старыя ўмовы. А менавіта — пакінуць узроставыя межы для дзяцей ранейшымі (ад 7 да 18 гадоў) і не абмяжоўваць колькасьць паездак.
Улічваючы маштабны характар чарнобыльскіх праграмаў у Ірляндыі, беларускі бок задаволіў просьбу Дубліна.
Паводле міністэрства замежных спраў Ірляндыі, урад гэтай краіны правёў вялікую і складаную працу, каб дасягнуць пагадненьня зь Менскам.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
11 января 2025
« | Январь 2025 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 |