16:15 20.11.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чарговыя хваляванні прадпрымальнікаў

У Ждановічах чарговыя хваляванні прадпрымальнікаў. Як паведаміў Рацыі адзін з гандляроў, незадавальненне дробных бізнесоўцаў выклікалі незаконныя дзеянні мытнікаў.
Стыхійны пратэст узнік на радыёрынку, калі туды прыйшлі незнаёмыя людзі і запатрабавалі тавар для праверкі, што адбывалася надалей распавядае намеснік кіраўніка грамадскага руху “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Аляксандр Таўстыка:
- Яны прыйшлі на наш радыёрынак. Не прадставіліся. Толькі адзін з іх міліцыянеру паказаў пасведчанне і назваўся прадстаўніком цэнтральнай мытні. Быццам бы яны робяць нейкую праверку на адным з прадпрымальніцкіх боксаў – гэта такі звычайны невялічкі склад звычайнага прадпрымальніка. Але мы ім кажам, што калі мы маем кнігу ўліку праверак і рэвізій, то яны павінны там паставіць адзнаку. Але яны адімаўляюцца.
Паводле Аляксандра Таўстыкі, прадпрымальнікі не супраць таго, каб тавар быў агледжаны мытнікамі. Але ўсё павінна адбывацца па закону. І калі дзеля гэтага патрэбна пакінуць запіс у кнізе уліку праверак, то правяраючы павінен гэта зрабіць, кажа адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху.
Обсудить новость на Форуме
18 декабря 2025
| « | Декабрь 2025 |
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | 31 |