15:15 02.02.2012 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чарговы суд Мікалая Уласевіча
Чарговы суд з удзелам Мікалая Уласевіча, актывиста ОГП з Астравеччыны, адбудзецца на гэты раз у Ленінскім раённым судзе Гародні.
2 лютага а 16-й гадзіне суддзя Віталь Ляцко пачне разгляд скаргі Мікалая Уласевіча на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні Астравецкага райвыканкаму Адама Кавалько, якая была вынесена абласным упраўленнем унутраных спраў яшчэ 4 траўня 2011 году.
Нагадаем, што менавіта гэтая пастанова стала адной з падставаў для падачы пазову супраць Уласевіча з боку індывідуальнага прадпрымальніка, дырэктара будаўнічай фірмы Андрэя Дзятко пра нібыта абразу ягоных гонару і годнасці. Пастановай суду Ашмянскага раёну 10 студзеня пазоў Дзятко быў задаволены часткова – паводле рашэння суда Уласевіч мусіць сплаціць 1 мільён рублёў.
Мікалай Уласевіч лічыць, што ў дачыненні да яго апошнія гады адбываецца сістэмны пераслед за ягоную грамадскую і праваабарончую дзейнасць, у першую чаргу, за вядзенне кампаніі супраць пабудовы на Астравеччыне атамнай электрастанцыі. Сённяшні суд ён разглядае як магчымасць даказаць, што адпаведныя ўладныя сілы злоўжываюць службовым становішчам і пры гэтым іх немагчыма прыцягнуць да адказнасці ў законным парадку. Уласевіч лічыць, што гэты чарговы суд мусіць даць адказ на пытанне, ці роўны закон у дачыненні да ўсіх грамадзян краіны.
www.spring96.org
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме
26 декабря 2024
« | Декабрь 2024 |
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 |