17:30 22.02.2010 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Чаргінец пакажа Латушку пікантныя здымкі Rammstein
Падчас сустрэчы пісьменнік паспрабуе ўгаварыць міністра забараніць канцэрт нямецкага гурта ў Мінску
Кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў і старшыня Грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец дабіваецца сустрэчы з міністрам культуры Паўлам Латушкам, падчас якой паспрабуе ўпэўніць забараніць канцэрт гурта Rammstein.
Еўрарадыё датэлефанавалася Чаргінцу, калі той сядзеў у прыёмнай міністра. Па словах пісменніка, ён будзе чакаць Латушку столькі часу колькі трэба, каб давесці яму неабходнасць забароны выступу наямецкага гурта. А ў якасці доказа прынёс міністру фотаздымкі з апошняга кліпа Rammstein.
Мікалай Чаргінец: “Вось у мяне ляжаць фотаздымкі пад рукой, і вам іх пракаментую. Вось першая: жанчына стаіць на каленях, яго чэлес аголены, брузгае вышэй за галаву семявывяржэнне...”
На думку пісьменніка, канцэрт Rammstein можа справакаваць рост злачыннасці і гвалту ў Мінску.
Нагадаем, канцэрт павінен прайсці ў комплексе "Мінск-Арэна" 7 сакавіка.
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме