15:16 12.10.2009 | Все новости раздела "Объединенная Гражданская Партия"
Цэны на газ для Беларусі будуць павышаныя ў адпаведнасці з кантрактам, заявіў кіраўнік "Газпрома"
Кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер заявіў, што цэны на газ для Беларусі будуць павышаныя ў адпаведнасці з кантрактам. Пра гэта старшыня праўлення ААТ "Газпром" паведаміў у інтэрв’ю праграме "Вести" тэлеканала "Россия".
"Ёсць кантракт, у адпаведнасці з якім прадугледжана паэтапнае павышэнне цаны на газ для Беларусі, і трэба выконваць кантракт, трэба працаваць у адпаведнасці з кантрактам... Беларускі бок паставіў подпіс пад гэтым кантрактам. Беларускі бок павінен выконваць свае абавязацельствы", — сказаў кіраўнік "Газпрома".
На мінулым тыдні першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Мінск вядзе перамовы з "Газпромам", каб пазбегнуць "усплёску цаны" на газ у 2010 годзе. Паводле слоў Сямашкі, прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі даручыў міністру энергетыкі Аляксандру Азярцу правесці перамовы з "Газпромам" з улікам форс-мажорных акалічнасцяў, звязаных з крызісам.
Як паведамлялася раней, праект бюджэту Беларусі на 2010 год сфарміраваны зыходзячы з прагнозу сярэднегадавой цаны на газ у памеры 166 долараў за тысячу кубаметраў (цяпер — 115 долараў).
"Газпром" таксама патрабуе, каб да канца года Беларусь ліквідавала запазычанасць за газ. 7 верасня на сустрэчы з прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым кіраўнік "Газпрома" Аляксей Мілер паведаміў, што запазычанасць Беларусі — каля 200 млн. долараў — сфарміравалася ў пачатку 2009 года. Паводле слоў Міллера, часткова яна была пагашана ў жніўні, але ўсё яшчэ застаецца "вельмі значнай".
31 снежня 2006 года ААТ "Газпром" і ААТ "Белтрансгаз" падпісалі кантракт на пастаўку і транзіт газу ў 2007—2011 гадах. Дакументам, у прыватнасці, была вызначана формула цаны з 1 студзеня 2008 года (адпавядае формуле цаны пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу), а таксам паніжальныя каэфіцыенты цаны на 2008—2010 гады (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). З 2011 года Беларусь павінна выйсці на ўзровень цаны на газ, якая забяспечвала б роўную даходнасць з пастаўкамі ў Еўропу.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Источник: Объединенная Гражданская Партия
Обсудить новость на Форуме